Патрык Генры Пірс (, ; , Дублін — , Дублін) — ірландскі палітычны дзеяч, рэвалюцыянер-дэмакрат, драматург і паэт.

Біяграфія Патрык Пірс быў адным з найвыдатнейшых дзеячаў Гэльскай лігі. Быў у сяброўскіх адносінах з адным з лідараў ірландскага рэвалюцыйнага руху Дж. Коналі. Удзельнічаючы ў нацыянальна-вызваленчым руху Ірландыі, прыйшоў да высновы аб неабходнасці ўзброенай барацьбы за незалежнасць і сацыяльныя пераўтварэнні.

У 1913 годзе П. Г. Пірс — адзін з арганізатараў падраздзяленняў Ірландскіх добраахвотнікаў, уваходзіў у склад іх Выканаўчага камітэта. У 1914 годзе ўступае ў тайную арганізацыю «Ірландскае рэспубліканскае братэрства». Адзін з кіраўнікоў Ірландскага паўстання 1916. У абвешчанай ірландскімі патрыётамі 24 красавіка 1916 года Ірландскай рэспубліцы стаў главой Часовага ўрада. Расстраляны англічанамі.

П. Г. Пірс — аўтар шматлікіх празаічных твораў і паэм, пераважна на гэльскай мове, значная частка з якіх прысвечана цяжкаму становішчу ірландцаў у каралеўстве.

Літаратура Колпаков А. Д. Ирландия-остров мятежный — Москва, 1965. Le Roux L. «Patrick H. Pearse», Dublin 1932.

Катэгорыя:Палітыкі Ірландыі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Ірландыі