Сіно́німы ў біялагічнай таксанаміі — дзве ці больш назвы, якія адносяцца да аднаго і таго ж біялагічнага таксону.

Карл Ліней з 1753 года, калі выйшла першае выданне яго кнігі Species plantarum («Віды раслін»), і ў наступныя гады даў назвы прыкладна для васьмі тысяч відаў; значная частка гэтых назваў без змены прызнаюцца і ў цяперашні час . Між тым падзел на таксоны і назвы таксонаў не абсалютны. Сістэмы назваў перыядычна перабудоўваюцца ў адпаведнасці са зменлівымі навуковымі ўяўленнямі. Гэтым і тлумачыцца вялікая колькасць сінонімаў — другасных назваў ужо вядомых таксонаў. Лік гэтых сінонімаў расце да нашых дзён, прычым для некаторых відаў прыводзяцца ўжо дзясяткі сінонімаў.

Прынцыпы наменклатурных кодэксаў Да канца XIX стагоддзя сінонімаў назапасілася столькі, што яны сталі сур’ёзнай праблемай для сістэматыкі. Сродкам пазбавіцца ад бязладзіцы стала ўжыванне Міжнародных кодэксаў батанічнай (або заалагічнай, бактэрыялагічнай) наменклатуры, якія зацвярджаюцца на міжнародных кангрэсах па адпаведнай спецыяльнасці. Гэтыя кодэксы маюць сілу, параўнальную з юрыдычнай (хоць ніякіх пакаранняў за парушэнне палажэнняў Кодэкса не прадугледжана), у той вобласці, якая тычыцца назваў арганізмаў . У любога наменклатурнага кодэкса тры асноўныя прынцыпы: прынцып прыярытэту, прынцып наменклатурнага тыпу і прынцып сапраўднага апублікавання назвы.

Прынцып прыярытэту азначае, што толькі адзін з усіх сінонімаў можа быць назвай, пад якой дадзены таксон павінен быць вядомы. Звычайна гэта той сінонім, які быў апублікаваны раней за іншых.

Прынцып наменклатурнага тыпу заключаецца ў тым, што любая назва павінна быць заснавана на калекцыйным узоры (у раслін і жывёл) або на культуры мікраарганізму. Такім чынам, калі нейкі сістэматык захоча падзяліць дадзены від на два віды, старую назву трэба захаваць за тым відам, да якога належыць тыпавы асобнік. Напрыклад, калі падзяляць лінееўскі від на два: з 6—12 семачкамі ў каробачцы і з 13—30 семачкамі ў каробачцы, то трэба даведацца, колькі семачак у каробачках у трыпутніка ў тыпавым асобніку (ён захоўваецца ў Лінееўскім гербарыі Брытанскага музея у Лондане). Выкажам здагадку (так яно і ёсць), што колькасць насення ў тыпавой расліны адпавядае першаму віду. Тады першы від павінен называцца  — Трыпутнік вялікі, а другі — .

Прынцып сапраўднага апублікавання назвы заключаецца ў тым, што аўтар назвы павінен пры апублікаванні паклапаціцца аб тым, каб усе зацікаўленыя асобы маглі прачытаць і зразумець яго публікацыю. Да сапраўднага апублікавання любыя назвы ніякай навуковай каштоўнасці не маюць і не разглядаюцца. Пры гэтым усе кодэксы наменклатуры лічаць, што законнай назвай любога таксону можа быць толькі яго лацінская назва (выключэннем з’яўляюцца толькі відавыя назвы вірусаў). Традыцыя даваць біялагічным таксонам лацінскія назвы ўзыходзіць да Сярэднявечча, калі латынь была міжнароднай мовай навукоўцаў усёй Еўропы. На гэтай мове пісаліся ўсе навуковыя трактаты, мелі зносіны паміж сабой навукоўцы з розных краін .

Тэрміналогія

Сукупнасць усіх назваў, якія могуць быць ужытыя да таксонаў, за выключэннем назвы, пад якой дадзены таксон павінен быць вядомы, называецца сінанімікай. Часцей пад словам «сінонім» маюць на ўвазе не любую з дзвюх або большай колькасці назваў дадзенага таксону, а толькі такую назву, якая ўваходзіць у сінаніміку дадзенага таксону. Існаванне дзвюх або большай колькасці назваў, якія адносяцца да аднаго таксона, называецца сінанімічнасцю, ці сінаніміяй. Той з двух сінонімаў, які быў апублікаваны раней, называецца старэйшым сінонімам. Той з двух сінонімаў, які быў апублікаваны пазней, называецца малодшым сінонімам. Сінонімы, заснаваныя на адным і тым жа наменклатурным тыпе, называюцца ў батаніцы гаматыпнымі сінонімамі ці наменклатурнымі сінонімамі; у заалогіі і бактэрыялогіі — аб’ектыўнымі сінонімамі. Іншыя назвы такіх сінонімаў — абсалютныя сінонімы , аблігатныя сінонімы. Сінанімія такіх сінонімаў не з’яўляецца прадметам таксанамічнага вывучэння. Сінонімы, заснаваныя на розных наменклатурных тыпах, у батаніцы называюцца гетэратыпнымі сінонімамі ці таксанамічнымі сінонімамі; у заалогіі і бактэрыялогіі — суб’ектыўнымі сінонімамі. Такія назвы з’яўляюцца сінонімамі толькі пастолькі, паколькі адпаведныя ім наменклатурныя тыпы лічацца прыналежнымі да аднаго таксона. Альтэрнатыўныя назвы () — дзве ці некалькі назваў, якія публікуюцца адначасова адным і тым жа аўтарам (аўтарамі) для аднаго і таго ж таксону. Ні адна з альтэрнатыўных назваў, апублікаваных пасля 1 студзеня 1953 г., не лiчыцца сапраўды апублікаванай, усе яны адпрэчваюцца .

Пазначэнні Тыя назвы, якія адносяцца да сінанімікі, звычайна адлучаюцца ад назвы, пад якой дадзены таксон павінен быць вядомы, скарачэннем syn. (скарочана ад ) або (рэдка), у беларускамоўнай літаратуры, — скарачэннем сін.; нярэдка гэтыя скарачэнні і назвы, якія ідуць за імі, дадаткова змяшчаюць у квадратныя дужкі. Прыклад. [syn. ] Гаматыпная сінанімія азначаецца матэматычным знакам кангруэнтнасці (≡). Гетэратыпная сінанімія азначаецца матэматычным знакам роўнасці (=).

Прычыны ўзнікнення сінанімікі Узнікненне назваў, якія затым пераводзяцца ў сінаніміку, адбываецца звычайна па наступных прычынах: Адсутнасць дасведчанасці аб раней апублікаванай назве дадзенага таксону. Змена рангу таксону (напрыклад, калі ранг таксону, апісанага як від, будзе паніжаны да інфравідавага, відавая назва гэтага таксону пяройдзе ў сінаніміку).

Сінонімы і базіёнімы

Тая назва, якая адносіцца да сінанімікі дадзенага таксону, на якой заснавана правільная (якая лічыцца ў цяперашні момант правільнай) назва таксонаў, у батаніцы называецца базіёнімам гэтага таксону.

Напрыклад, сінаніміка Часночніцы чаранковай —  — уключае чатыры назвы, з якіх базіёнімам з’яўляецца Arabis petiolata:

()

У той жа час базіёнім правільнай назвы таксону не заўсёды ўваходзіць у сінаніміку дадзенага таксону. Напрыклад, базіёнімам назвы роду з’яўляецца відавая назва , якая ўваходзіць у сінаніміку віду .

Літаратура

 — УДК 58(083.7)  — УДК 582.57.06  — УДК 574:001.4

Спасылкі Міжнародны кодэкс батанічнай наменклатуры. Вена, 2006. Дадатак: Тэрміналогія

Катэгорыя:Біялагічная сістэматыка