Ко́рдаўскі эміра́т (, ) — ісламская дзяржава ў сярэднявечнай Іспаніі (756—929). Заснавана нашчадкам Амеядаў Абд ар-Рахманам I, які ў 756 годзе прыняў тытул эміра.
Іспанія да стварэння Амеядскага эмірата Пасля хуткага мусульманскага заваявання Іберыйскага паўвострава ў 711—718 гадах, была створана правінцыя, якая ўваходзіла ў Амеядскі халіфат. Рэзідэнцыяй яе кіраўнікоў, якія насілі тытул «валі» ці «эмір», стаў горад Кордава. Першапачаткова іспанскі эмір прызначаўся афрыканскім намеснікам, а той падпарадкоўваўся халіфу.
Усе мусульмане Іберыі падзяляліся на арабаў, якія жылі ў гарадах, бербераў, якія жылі ў сельскай мясцоваці, і сірыйцаў, якія пераважалі ў войску. Гэтыя народы змагаліся паміж сабой за ўладу аж да з’яўлення Абд ар-Рахмана I.
Амеядскі эмірат У 750 годзе, пасля таго як Абасіды зрынулі Амеядаў, гэта сям’я была знішчана. Адзін з ацалелых яе прадстаўнікоў бег у Егіпет, а пазней у Магрыб. Але спробы замацавацца на тых землях былі безвыніковымі. У канцы 755 года, Абд ар-Рахман высадзіўся ў Іспаніі, захапіў Кордаву і абвясціў сябе эмірам. Першапачаткова ён фармальна прызнаваў уладу Абасідаў у Іспаніі, але пасля канфлікту 765 года згадванне Абасідаў у пропаведзях было забаронена. Большую частку свайго кіравання ён правёў у барацьбе з хрысціянамі.
Аднак, сапраўдным стваральнікам незалежнага эмірата стаў Абд-ар-Рахман II, які ўпарадкаваў паўнамоцтвы візіраў і дамогся вельмі хуткай ісламізацыі паўвострава, значна паменшыўшы колькасць хрысціян на мусульманскіх землях.
Барацьба за ўладу паміж арабамі і берберамі не спыніліся і пасля стварэння незалежнага эмірата, гэта дало шанец хрысціянскім каралеўствам, што ў далейшым прывяло да Рэканкісты.
Да моманту ўзыходжання на трон у 912 годзе Абд ар-Рахмана III, палітычны заняпад эмірата быў відавочным фактам. Абд-ар-Рахман III паклаў канец з мецяжам, здзейсніў паходы на хрысціянскія землі. А ў 929 годзе абвясціў сябе халіфам.
Спіс эміраў Кордавы (756—929) thumb|Амеяды Абд ар-Рахман I нар. 731, (756—788) Хішам I (Абу-л-Валід Хішам ібн Абд ар-Рахман) нар. 756, (788—796) аль-Хакам I (ал-Музафар Абу-л-Ас Хакам ібн Хішам) нар. 771, (796—822) Абд ар-Рахман II (ан-Насір Абу Мутарыф Абд ар-Рахман ібн Хакам) нар. 792, (822—852) Мухамад I (Абу Абдалах Мухамад ібн Абд ар-Рахман) (852—886) аль-Мунзір (Абу-л-Хакам Мунзір ібн Мухамад) (886—888) Абдалах (Абу Мухамад Абдалах ібн Мухамад) нар. 843, (888—912) Абд ар-Рахман III (ан-Насір лідзінілах Абу Мутарыф Абд ар-Рахман ібн Мухамад ібн Абдалах) нар. 891, (912—961), у 929 прыняў тытул халіфа
Літаратура
Спасылкі
Кордаўскі эмірат на сайце «Руниверс»
Катэгорыя:Аль-Андалус Катэгорыя:Гістарычныя эміраты