Антон Рабцаў (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў складзе мінскага «Дынама», але за асноўную каманду правёў толькі 10 матчаў. У 2005 годзе перайшоў у ждановіцкую «Дарыду», у складзе якой трывала гуляў у аснове на працягу чатырох гадоў.

Па заканчэнні сезону 2008 «Дарыда» спаніла існаванне, і Антон апынуўся ў складзе «Гомеля». Аднак замацавацца ў складзе гомельскага клуба не здолеў. Па выніках сезону 2009 «Гомель» страціў месца ў Вышэйшай лізе, і Рабцаў пакінуў клуб.

Першую палову сезону 2010 правёў у першалігавым «Рудзенску», а потым стаў іграком жодзінскага «Тарпеда». У 2010—2011 гадах трывала гуляў у аснове жодзінцаў, а ў сезоне 2012 стаў радзей з’яўляцца на полі.

У студзені 2013 года разам з Яўгенам Лашанковым перайшоў з «Тарпеда-БелАЗ» у «Слуцк». Дапамог слуцкаму клубу ў сезоне 2013 перамагчы ў Першай лізе. У сезоне 2014 быў асноўным цэнтральным абаронцам «цукровых» у Вышэйшай лізе, аднак у кастрычніку 2014 года атрымаў траўму, з-за якой прапусціў канчатак сезону.

У студзені 2015 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»Лошанков, Григоров, Зенько и и еще четыре футболиста продлили контракты со "Слуцком". Аднак неўзабаве стала вядома, што з-за траўмы Антон вымушаны будзе прапусціць сезон 2015Защитник "Слуцка" Антон Рябцев из-за травмы пропустит сезон. У выніку, у лютым 2015 года разарваў кантракт са «Слуцкам»Рябцев расторг контракт со «Слуцком» і завяршыў кар’еру.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2004 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2013

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2001 Д3 Дынама-2 24 0 2002 Д1 Дынама 6 0 2003 (1) дубль Дынама 6 0 2003 (2) Д2 Дынама-Юні 11 0 2004 (1) Д2 Дынама-Юні 18 0 2004 (2) Д1 Дынама 4 0 2005 Д1 Дарыда 24 0 2006 Д1 Дарыда 25 0 2007 Д1 Дарыда 20 0 2008 Д1 Дарыда 21 1 2009 Д1 Гомель 10 0 2010 (1) Д2 Рудзенск 14 0 2010 (2) Д1 Тарпеда 12 0 2011 Д1 Тарпеда-БелАЗ 27 0 2012 Д1 Тарпеда-БелАЗ 16 0 2013 Д2 Слуцк 29 0 2014 Д1 Слуцк 25 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Рудзенск Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Дарыда Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-Юні Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-2 Мінск