«Атлант» — футбольны стадыён у Наваполацку, Беларусь. З’яўляецца хатняй арэнай для футбольнага клуба «Нафтан», які выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі. Умяшчальнасць адзінай трыбуны на стадыёне складае 4 520 месцаў.
Гісторыя Стадыён «Атлант» быў афіцыйна адкрыты ў 1970 годзе. З 1992 стадыён стаў прымаць матчы чэмпіянату Беларусі па футболе. У 2003 годзе на трыбунах былі ўсталяваныя пластыкавыя сядзенні, а ў 2009 каля галоўнай арэны з’явілася трэніровачнае футбольнае поле са штучным пакрыццём. У цяперашні час спартыўная арэна мае адну адкрытую трыбуну. Газон на стадыёне натуральны, усталявана электроннае табло. Памеры поля — 105×68 метраў. Падагрэў і штучнае асвятленне футбольнага поля адсутнічаюць.
Крыніцы
Спасылкі Профіль стадыёна на fcnaftan.com
Катэгорыя:Футбольныя стадыёны Беларусі Катэгорыя:Спорт у Наваполацку Катэгорыя:Архітэктура Наваполацка