Сяргей Міхайлаў (нар. ) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер.

Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў клубе АФВіС-РШВСМ, пазней быў іграком «Свіслач-Даха» з Асіповічаў, у складзе якога гуляў у Вышэйшай лізе. У 2000 перайшоў у «Белшыну», з якой на наступны год стаў чэмпіёнам (хоць быў усяго трэцім брамнікам). Пасля выступаў пераважна за клубы Першай лігі, з 2006 па 2009 гады быў асноўным брамнікам нясвіжскага «Вераса».

У 2010 стаў іграком клуба «Слуцкцукар», які на той час гуляў у Другой лізе. У якасці асноўнага дапамог клубу выйсці ў Першую лігу. У сезоне 2013 страціў месца ў аснове, стаўшы другім брамнікам пасля Артура Лясько і Андрэя Шчарбакова. У сезоне 2014, калі «Слуцк» атрымаў месца ў Вышэйшай лізе, перайшоў на месца трэнера брамнікаў, але сам некаторы час з’яўляўся другім брамнікам, аднойчы выйшаў на поле ў аснове.

Трэнерская кар’ера Па заканчэнні сезона 2014 завяршыў кар’еру іграка і канчаткова перайшоў на трэнерскую працу. Займаў пасаду трэнера «Слуцка» па навукова-метадычнай працы. У снежні 2016 года пакінуў трэнерскі штаб слуцкага клуба.

У 2017 годзе пераехаў жыць у Польшчу, дзе пазней стаў трэнерам юнацкіх каманд у структуры кракаўскай «Віслы», пасля зрабіўся трэнерам брамнікаў у другой камандзе кракаўчан. У снежні 2023 года стаў трэнерам брамнікаў асноўнай каманды «Віслы».

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2001 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2013

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 1999 Д1 Свіслач-Дах 2 −7 2000 (1) Д2 Свіслач-Дах 14 −13 2000 (2) Д1 Белшына 7 ? 2001 Д1 Белшына 1 −3 2002 Д1 Тарпеда 0 −0 2003 (1) Д1 Маладзечна-2000 7 −14 2003 (2) Д2 МТЗ-РІПА 9 −4 2004 (1) Д2 Маладзечна 15 −10 2004 (2) Д2 Смаргонь 10 −5 2005 (1) Д2 Смаргонь 7 −5 2005 (2) Д2 Ведрыч-97 14 −14 2006 Д2 Верас 12 −13 2007 Д2 Верас 26 −25 2008 Д2 Верас 20 −15 2009 Д2 Верас 13 −14 2010 Д3 Слуцкцукар 32 −25 2011 Д2 Слуцк 25 −28 2012 Д2 Слуцк 27 −27 2013 Д2 Слуцк 5 −4 2014 Д1 Слуцк 1 −3

Крыніцы

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК РШВСМ-Алімпія Катэгорыя:Ігракі ФК Асіповічы Катэгорыя:Ігракі ФК Свіслач-Дах-2 Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Рэчыца-2014 Катэгорыя:Ігракі ФК Верас Нясвіж Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі