Віктар Яфімавіч Вараб'ёў (, Легніца, Польшча) — беларускі савецкі спартсмен па веславанню на байдарках і каноэ. Заслужаны майстар спорту СССР (1975). Скончыў Гомельскі ўніверсітэт у 1979. З 1974 інструктар Гомельскага абласнога камітэта. Чэмпіён свету і Еўропы на дыстанцыі 500 м (1975, Бялград). Срэбраны чэмпіён свету на дыстанцыі 500 м (1977, Сафія).
Чэмпіён СССР на дыстанцыях 500 м (1975), 1000 м (1976), Спартакіяды народаў СССР на дыстанцыі 500 м (1975). Пераможца і прызёр міжнародных і ўсесаюзных спаборніцтваў.
Усе перамогі атрыманы ў пары з Мікалаем Астапковічам.
Спасылкі
ICF medalists for Olympic and World Championships — Part 1: flatwater (now sprint): 1936—2007. ICF medalists for Olympic and World Championships — Part 2: rest of flatwater (now sprint) and remaining canoeing disciplines: 1936—2007.
Катэгорыя:Спартсмены СССР Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР Катэгорыя:Спартсмены Беларусі Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ СССР