Паліна Рэспубліка, сапраўднае імя Паліна Юр’еўна Паланейчык (нар. , Мінск) — беларуская спявачка. Рэпертуар Паліны складаецца пераважна з уласных песень. Выконвае аўтарскія творы на беларускай, рускай, украінскай і французскай мовах.
Біяграфія Навучалася ў гімназіі № 15 горада Мінска, якую скончыла ў 2011 годзе. Займалася жаночым футболам. Атрымала музычную адукацыю па класу фартэпіяна. Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Рэжысура тэлебачання».
Першая песня была напісана ў 14 гадоў у Крыме, што падштурхнула яе вучыцца граць на гітары.
Першы сольны канцэрт адбыўся ў Мінску 24 снежня 2011 года на адкрыцці Арт Сядзібы. У 2011 годзе стала пераможцай 18-га фестывалю аўтарскай песні «Бардаўская восень» (Бельск-Падляскі, Польшча), пасля чаго дала дзясяткі канцэртаў па Беларусі і за яе межамі.
«Адкрыццё году» па версіі Тузін Гітоў (2011). Лаўрэат прэміі таксама ў намінацыі «Адкрыццё году» (2012).
Паліна Рэспубліка ў 2012 годзе запісала некалькі сумесных сінглаў з гуртом Hasta La Fillsta («Як ты» і «Гадзіннік»). Вясной 2015 года публіцы быў прадстаўлены дэбютны альбом «Бясконцы красавік». «Якасны новы альбом», па словах Змітра Безкаравайнага з Experty.by, стаў другім найлепшым айчынным дыскам таго года па выніках апытання замежных экспертаў парталам Experty.by, пасля прэзентацыі якога 15 мая 2015 года ў крэатыўнай прасторы Studio 67 Паліна абвясціла пра прыпыненне канцэртнай дзейнасці па сямейных абставінах.
У лютым 2017 года спявачка стала госцяй праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live», дзе выступіла ў новым фармаце, без гітары і свайго музычнага калектыву. У гэтым жа годзе яна выканала партыю бэк-вакалу ў спеве «Anxiety» з самотніка «Helaiv» «Too Easy».
У 2018 годзе змяніла псеўданім «Паліна Рэспубліка» на «Palina». Прыняла ўдзел у ўкраінскага шоу талантаў «X-Фактор» з аўтарскай песняй «Пінкі».
На Новы 2019 год яна сыграла ў музычным шоў Тузін Гітоў, «Belsat Music Live» ды Лявона Вольскага «Нас у Маскве не зразумеюць». 15 красавіка 2019 года ўбачыў свет другі альбом спявачкі «Грустные песни», у які ўвайшлі спевы за апошнія тры гады.
Крытыка Рэдактар партала Ultra-Music.com Аляксандр Чарнуха назваў лірыку спявачкі досыць пасрэднай. Большасць штатных экспертаў Experty.by станоўча ацаніла альбом «Бясконцы красавік»: «ціхая, цёплая, лірычная музыка», «прыемныя і досыць запамінальныя мелодыі ды пяшчотны вакал», «наіўная і чыстая музыка», «ня скажаш, што гурт Паліны знайшоў сваё гучанне, але тое, што ён на правільнай дарозе, — гэта дакладна».
Ацэнкі
Лэслі Найф, вакаліст гурта «Gods Tower» у 2014 годзе параўнаў творчасць беларускай спявачкі з Эніяй.
Забароны Пасля выхаду інтерв’ю спявачкі «Белсату» і «Народнай Волі» ў 2012 годзе яе канцэрт, які павінен быў прайсці ў Віцебску на наступны дзень, быў адменены.
Прызнанне У 2018 годзе музычны партал Тузін Гітоў разам з Letapis.by уключыў песню «Як ты» ў топ «60 беларускамоўных гітоў сучаснасці» (спіс найлепшых песень, выдадзеных з 1988 года).
У 2019 годзе Лёша Горбаш з 34mag у рэтраспектыве 2010—2019 гадоў назваў спявачку «прыкметнай артысткай Беларусі дзесятых, без якой цяжка ўявіць сённяшнюю лакальную сцэну».
Дыскаграфія Студыйныя альбомы Як Паліна Рэспубліка: 2015 — Бясконцы Красавік Як Palina: 2019 — Грустные песни ()
Сінглы травень 2018 — Бродский студзень 2019 — Пинки снежань 2019 — Позови погостить () ліпень 2020 — Июль () жнівень 2020 — Як ты (перевыданне)
Удзел у зборніках 2019 — Нас У Маскве Не Зразумеюць (трэк «Цудоўны Вечар», кавер на «Новае Неба»)
Відэаграфія «Утро» (2013) «Pinky» (2019)
Удзельнікі
Palina — вакал, гітара, фартэпіяна (2012—)
Былыя ўдзельнікі Уладзімір Пыльчанка — гітара, акардэон, фартэпіяна (2013—2017) Вадзім «Джэймс Глюк» Сцяпановіч — бас-гітара (2013—2017) Аляксандра Аляксюк — віяланчэль (2013—2017) Юрый Мартынаў — ударныя (2013—2017)
Часовая шкала
Зноскі
Спасылкі Спасылка на апошнія запісы (SoundCloud)
Катэгорыя:Актрысы Беларусі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі Катэгорыя:Артыстычныя псеўданімы