Андрэй Уладзіміравіч Парубій (; ) — украінскі палітык.
Старшыня моладзевай арганізацыі «Спадчына». Дэпутат Львоўскай абласной рады (1990—2007). Адзін з заснавальнікаў Усеўкраінскага аб’яднання «Свабода». У 2007 годзе абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Украіны па спісе Нашай Украіны — Народнай Самаабароны. Актыўны ўдзельнік Аранжавай рэвалюцыі, камендант «Украінскага дому» ў Кіеве. Афіцыйны прадстаўнік Віктара Юшчанкі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі Украіны на выбарах прэзідэнта Украіны 2010 годаАндрій ПАРУБІЙ — уповноважений кандидата ў Президенти В. ЮЩЕНКА ў ЦВКЦВК зареєструвала Віктора Ющенка кандидатом у президенти України УКРІНФОРМ.
Камендант ЕўрамайданаЗША гатовыя падаць фінансавую дапамогу Украіне // Руская служба Бі-бі-сі, 25.02.2014., кіраўнік Самаабароны Майдана (2013—2014)«Мы чувствуем себя Украинской повстанческой армией ХХІ века» — командир Самообороны Майдана // Четверта влада. Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны (2014). Старшыня Вярхоўнай Рады Украіны (2016—2019).
Біяграфія Нарадзіўся 31 студзеня 1971 года ў горадзе Чэрванаград Львоўскай вобласці УССР.
У 1987 годзе — лабарант Карпацкай архітэктурна-археалагічнай экспедыцыі Інстытута грамадскіх навук АН УССР. У 1987—1988 гадах — лабарант Верхнеднястроўскай славяна-рускай археалагічнай экспедыцыі Інстытута грамадскіх навук АН УССР. У 1988—1989 гадах — лабарант Карпацкай архітэктурна-археалагічнай экспедыцыі Інстытута грамадскіх навук АН УССР. У 1991 годзе — старшы лабарант Карпацкай архітэктурна-археалагічнай экспедыцыі Інстытута грамадскіх навук АН УССР.
У 1988 годзе ўзначаліў нацыяналістычную маладзёжную арганізацыю — Грамада «Спадчына». Удзельнічаў у нацыянальна-вызваленчым руху, арганізоўваў першыя ва Украіне пікеты. У 1989 годзе арыштаваны за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу.
З 1990 года — дэпутат Львоўскай абласной рады, сакратар пастаяннай дэпутацкай камісіі па пытаннях моладзі і спорту.
У 1991 годзе разам з Алегам Цягнібокам быў адным з заснавальнікаў Сацыял-нацыянальнай партыі Украіны (СНПУ), пераназванай у 2004 ва Усеўкраінскае аб’яднанне «Свабода».
У 1994 годзе скончыў гістарычны факультэт Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Івана Франко, атрымаў дыплом спецыяліста па спецыяльнасці «гісторык, выкладчык гісторыі».
У 1994—1998 гадах — дэпутат Львоўскай гарадской рады, старшыня дэпутацкай суполкі.
З 1996 года — кіраўнік Таварыства садзейнічання Узброеным сілам і Ваенна-марскому флоту Украіны «Патрыёт Украіны».
З 1999 года — рэдактар навукова-палітычнага часопіса «Орієнтири».
У канцы 1999 года ўзначаліў маладзёжнае крыло Сацыял-нацыянальнай партыі Украіны (СНПУ) «Патрыёт Украіны».
У 2001 годзе скончыў аспірантуру Дзяржаўнага ўніверсітэта «Львоўская палітэхніка» па спецыяльнасці «Паліталогія і сацыялогія».
З 2002 года — дэпутат, намеснік старшыні Львоўскай абласной рады.
Актыўны ўдзельнік прыходу да ўлады Віктара Юшчанкі. Падчас падзей лістапада — снежня 2004 года быў камендантам Украінскага дома ў Кіеве. Узнагароджаны памятным знакам «выбітных удзельнікаў аранжавай рэвалюцыі». Дарадца палітычнай рады партыі «Наша Украіна».
З 2005 года — старшыня партыі Народны саюз «Украінцы», рэарганізаванай у грамадзянскае аб’яднанне «Украінскі дом».
З красавіка 2006 года па снежань 2007 года — дэпутат Львоўскай абласной рады ад блока «Наша Украіна».
У лютым 2010 года Парубій звярнуўся ў Еўрапейскі парламент з просьбай перагледзець сваю негатыўную рэакцыю на рашэнне колішняга прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі прысвоіць Сцяпану Бандэры, правадыру Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў, званне Героя УкраіныДепутат Парубій просить Європарламент переглянути своє рішення щодо Бандери.
У 2007—2012 гадах — народны дэпутат Украіны VI склікання ад блока «Наша Украіна — Народная самаабарона». Старшыня падкамітэта па пытаннях кантролю за ажыццяўленнем замежных адносін Камітэта Вярхоўнай Рады па замежных справах. Член дэпутацкай суполкі Вячаслава Кірыленкі «За Украіну!».
3 лютага 2012 напісаў заяву пра выхад з партыі «Наша Украіна». 6 чэрвеня ўступіў у партыю «Фронт пераменаў».
У 2012—2014 гадах — народны дэпутат Украіны VII склікання ад Усеўкраінскага Аб’яднання «Бацькаўшчына». Старшыня падкамітэта па пытаннях заканадаўчага забеспячэння інтэграцыі Украіны ў міжнародную навуковую і адукацыйную прастору Камітэта Вярхоўнай Рады па пытаннях навукі і адукацыі.
Еўрамайдан
З лістапада 2013 года па люты 2014 года каардынаваў штодзённае функцыянаванне Еўрамайдана, быў фактычна камендантам і кіраўніком яго намётавага мястэчка і кіраўніком атрадаў самаабароны Майдана.
Пасля падпісання Прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам і лідарамі апазіцыі 21 лютага 2014 года пагаднення па ўрэгуляванні палітычнага крызісу ва Украіне, у ноч з 21 лютага на 22 лютага, атрадамі самаабароны пад кіраўніцтвам Парубія, быў узяты пад кантроль урадавы квартал у Кіеве — будынкі Вярхоўнай Рады, адміністрацыі прэзідэнта, Кабінета міністраў і МУССамооборона Майдана контролирует правительственный кварталПарубій: Майдан сёння поўнасцю кантралюе Кіеў.
Парубій добраахвотна склаў дэпутацкія паўнамоцтвы 17 сакавіка 2014 года ў сувязі прызначэннем сакратаром Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.
Сакратар СНБА Украіны 27 лютага 2014 года, пасля перамогі Еўрамайдана і адхілення Віктара Януковіча ад улады, указам выканаўцы абавязкаў Прэзідэнта Украіны Аляксандра Турчынава, Андрэй Парубій быў прызначаны сакратаром СНБАУказ Президента України № 165/2014 Пра прызначэнне А.Парубія Пісарам РНБА Украіны. На час яго знаходжання на пасадзе прыйшліся анексія Крыма Расіяй і вайна на ўсходзе Украіны. Як сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны, Парубій курыраваў антытэрарыстычную аперацыю на ўсходзе УкраіныParubiy says anti-terrorist operation will continue as separatists in Luhansk, Donetsk reject Putin’s call to postpone referendum.
7 жніўня 2014 года падаў у адстаўку з пасады, і дадаў, што «ў час вайны каменціраваць адстаўку лічу непрымальным»Парубій пацвердзіў, што пайшоў у адстаўку. У той жа дзень Прэзідэнт Пётр Парашэнка прыняў гэтую адстаўку. Пазней Парубій патлумачыў сваю адстаўку рознагалоссямі з кіраўніком дзяржавы.
Пасля адстаўкі 26 жніўня 2014 года пакінуў палітраду партыі «Бацькаўшчына».
10 верасня 2014 года на з’ездзе партыі «Народны фронт» разам з камандзірамі добраахвотніцкіх батальёнаў быў уключаны ў ваенную раду — спецыяльны орган, які будзе распрацоўваць прапановы па абараназдольнасці Украіны.
На пазачарговых выбарах у Вярхоўную Раду 2014 года абраны народным дэпутатам Украіны па партыйным спісе (№ 4 у спісе) ад Народнага фронтуПозачергові вибори народних депутатів україни 26 жовтня 2014 року. Протокол Центральної виборчої комісії про результати виборів народних депутатів україни у загальнодержавному багатомандатному виборчому окрузі. «10» листопада 2014 року .
4 снежня 2014 года галасамі 313 народных дэпутатаў абраны Першым намеснікам Старшыні Вярхоўнай Рады Украіны. Як і Старшыня Вярхоўнай Рады, У. Гройсман, А. Парубій падтрымаў Пастанову па адмысловым парадку самакіравання на Данбасе, а таксама і праект змяненняў у Канстытуцыю адносна «дэцэнтралізацыі ўлады», які прадугледжваў гэты асаблівы парадакПоіменне голосування про проект Постанови про визначення окремих районів, міст, селищ і сіл Донецької та Луганської областей, в яких запроваджується особливий порядок місцевого самоврядування (№ 2374) — за основу та в ціломуПоіменне голосування про проект Постанови про попереднє схвалення законопроекту про внесення змін до Конституції України щодо децентралізації влади (№ 2217а/П1) — в цілому.
14 красавіка 2016 года абраны Старшынёй Вярхоўнай Рады Украіны, змяніўшы на гэтай пасадзе Уладзіміра Гройсмана, які ўзначаліў Кабінет міністраў Украіны.
Забіты 30 жніўня 2025 года ў Львове.
Узнагароды Ордэн «За заслугі» III ст. (6 снежня 2006) — за вялікі асабісты ўклад у развіццё мясцовага самакіравання, шматгадовую добрасумленную працу і высокі прафесіяналізмУказ Президента України № 1040/2006 від 6 грудня 2006 року «Про відзначення державними нагородами України»; ордэн князя Яраслава Мудрага V ст. (23 чэрвеня 2009) — за вялікі асабісты ўклад у развіццё канстытуцыйных асноў украінскай дзяржаўнасці, шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм у абароне канстытуцыйных правоў і свабод чалавека і грамадзянінаУказ Президента України № 475/2009 від 23 червня 2009 року «Про відзначення державними нагородами України з нагоди Дня Конституції України»; ганаровая грамата Прэзідэнта Украіны.
Сям’я Жонка — Ульяна Юр’еўна Парубій, працуе на кафедры фалькларыстыкі Львоўскага нацыянальнага ўніверсітэтаБерег дочь и жену от журналистов: что известно о семье погибшего Андрея Парубия. Дачка — Ярына (нар. 2001).
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Провідна верства Артыкул А. Парубія пра сучасную «украінскую эліту» Війна Росії проти України і світу // 6 серпня 2014. Праграмны артыкул А. Парубія пра расійскую агрэсію супраць Украіны
Катэгорыя:Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны VI склікання Катэгорыя:Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны VII склікання Катэгорыя:Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны VIII склікання Катэгорыя:Удзельнікі Еўрамайдана Катэгорыя:Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны IX склікання Катэгорыя:Члены СНБА Украіны