Генадзь Мікалаевіч Семянчу́к (нар. , ) — беларускі гісторык-медыявіст, археолаг. Спецыяліст па сацыяльна-палітычнай гісторыі Полацкага княства. Кандыдат гістарычных навук (1993), дацэнт (1998).
Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся 6 кастрычніка 1963 года года ў Ваўкавыску.
Скончыў у 1985 годзе гістарычны факультэт ГрДУ імя Я. Купалы, у 1990 годзе — аспірантуру Інстытута гісторыі АН БССР па спецыяльнасці «Археалогія» (пад кіраўніцтвам Г. Штыхава). Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Фарміраванне і развіццё тэрыторыі Полацкай зямлі ў IX — першай палове XIII ст.».
У 1990—1991 гадах малодшы навуковы супрацоўнік аддзела археалагічных даследаванняў зон новабудоўляў Інстытута гісторыі АН Беларусі. У 1991—2015 гадах працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы: дацэнт кафедры беларускай культуры; дацэнт кафедры археалогіі і этналогіі; дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін. Звольнены ў студзені 2015 года.
У 1998 годзе выкладаў у Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані (Польшча), у 2003—2009 гадах — у і Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве. З 2015 года выкладае ў Цэнтры беларускіх студый пры Варшаўскім універсітэце.
Стажыраваўся ў навуковых і навучальных установах Познані (1995), Варшавы (1996), Любляны (1999), Кракава (2000).
Сябра Еўрапейскай археалагічнай асацыяцыі з 2006 года, сябра Браслаўскага краязнаўчага таварыства.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць Напрамкі даследаванняў: сацыяльна-палітычная гісторыя Беларусі VI—XVI стагоддзяў, дзяржаватворчыя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў IX—XII стагоддзях, археалогія сярэднявечнага перыяду Беларусі, культура Гродзенскага рэгіёна (горадабудаўніцтва, культавая і свецкая архітэктура).
Працы Фарміраванне і развіццё тэрыторыі Полацкай зямлі ў IX — першай палове XIII стст.: кандыдацкая дысертацыя (1993). Археалогія Беларусі. У 2-х частках. Навучальны дапаможнік для студэнтаў па спецыяльнасці «Гісторыя». — Гродна 1996. Частка 1. — Ад палеаліта да ранняга сярэднявечча. — 137 с. (разам С. Піваварчыкам). Археалогія Беларусі. У 2-х частках. Навучальны дапаможнік для студэнтаў па спецыяльнасці «Гісторыя». — Гродна 1997. Частка 2. — Эпоха сярэднявечча. — 191 с. (разам С.Піваварчыкам). Rocznik Centrum Studiów Białoruskich / Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў. Nr 1-6. Warszawa, 2015—2020. Historia Białorusinów Podlasia. Białystok, 2016. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ваўкавыскага раёна. Мінск, 2004. Castrum, urbis et bellum. Баранавічы, 2002.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Бібліяграфія.
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Археолагі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Катэгорыя:Выкладчыкі Універсітэта імя Адама Міцкевіча Катэгорыя:Выкладчыкі Ягелонскага ўніверсітэта Катэгорыя:Супрацоўнікі Цэнтра беларускіх даследаванняў пры Варшаўскім універсітэце Катэгорыя:Медыявісты Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага