Акруга Паўднёва-Усходні Ачэх () — акруга ў правінцыі Ачэх. Адміністрацыйны цэнтр — горад Кутачане.
Гісторыя
Акруга была выдзелена ў 1969 годзе з акругі Цэнтральны Ачэх.
Насельніцтва
Паводле перапісу 2008 года, на тэрыторыі акругі пражывала 218111 чалавек. Акруга з'яўляецца адным з традыцыйных месцаў пражывання народнасці гаё.
Эканоміка
Эканоміка акругі заснавана на сельскай гаспадарцы і вытворчасці пальмавага алею.
Адміністрацыйны падзел
Акруга Паўднёва-Усходні Ачэх дзеліцца на наступныя раёны:
Бабул-Макмур Бабул-Рахмат Бабусалам Бадар Бамбел Букіт-Тусам Дарул-Хасанах Дэленг-Пхакісэн Кетамбе Лаве-Алас Лаве-Булан Лаве-Сігала-Гала Лаве-Сумур Лаве-Булен Лёсэр Семадам Танах-Алас
Катэгорыя:Акругі правінцыі Ачэх