Астравы Анамбас () — акруга ў інданезійскай правінцыі Астравы Рыау. Уключае архіпелаг Анамбас. Вылучаны з акругі Натуна ў 2008 годзе.

Акруга мае вялікія запасы прыроднага газу, які экспартуецца ў Сінгапур і Малайзію. Востраў Матакі з'яўляецца базай пошуку нафтавых радовішчаў.

Найбуйнейшы востраў акругі, Пулау-Бауа (), уяўляе сабой лагуну з празрыстай вадой і караламі. У глыбіні вострава знаходзіцца вадаспад. Патанулыя суда сталі месцам пражывання марскіх раслін і жывёл, што стварыла цікавыя месцы для падводнага плавання.

Спасылкі

Астравы Анамбас