Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай — штогадовае спаборніцтва, якое арганізуецца Міжнароднай федэрацыяй хакея з шайбай (IIHF) з 1920 года. Першапачаткова турнір праводзіўся толькі ў рамках Алімпійскіх гульняў (ў 1920 годзе ў рамках летніх гульняў, у 1924 і 1928 гадах — у межах зімовых гульняў). З 1930 года спаборніцтва стала штогадовым, за выключэннем 1940—1946 гадоў з-за Другой сусветнай вайны і 1980, 1984, 1988 гадоў з-за зімовых Алімпійскіх гульняў. З 1924 па 1968 год, у гады правядзення зімовых Алімпіяд, алімпійскі турнір па хакеі з шайбай лічыўся таксама чэмпіянатам свету.

Структура турніру

Першы этап (групавы)

Другі этап (плэй-оф)

Агульная колькасць медалёў па краінах За ўсю гісторыю чэмпіянатаў свету толькі 8 краін станавіліся ўладальнікамі залатых медалёў. Яшчэ тром зборным удавалася заваяваць медалі меншай годнасці. Найбольшая колькасць чэмпіёнскіх тытулаў заваявала зборная Расіі/СССР (26 тытулаў). Найбольшая агульная колькасць медалёў атрымалася заваяваць зборнай Канады і зборнай Чэхіі / Чэхаславакіі (па 46 узнагарод).

№КраінаЗолатаСрэбраБронзаУсяго медалёў1 Канада28169532 Расія СССР 52227371045101234473 Чэхія Чэхаславакія 661211213616221334474 Швецыя111917475 Фінляндыя493166 ЗША299207 Вялікабрытанія12258 Славакія12149 Швейцарыя0381110 Германія ФРГ 00011220231411 Аўстрыя0022

заўвагі:

Краіны, вылучаныя курсівам болей не выступаюць на чэмпіянатах свету. Расія ўспадкавала членства СССР у міжнароднай федэрацыі хакея, таму афіцыйная статыстыка для гэтых краін агульная. Чэхія ўспадкавала членства Чэхаславакіі у міжнароднай федэрацыі хакея, таму афіцыйная статыстыка для гэтых краін агульная. Германія ўспадкавала членства ФРГ у міжнароднай федэрацыі хакея, таму афіцыйная статыстыка для гэтых краін агульная.

Катэгорыя:Чэмпіянаты свету па хакеі з шайбай Катэгорыя:Хакей з шайбай