Браслаўскі народны тэатр — народны тэатр раённага Дома культуры Браслава. Створаны з драматычнага гуртка (існаваў з 1944), з 1961 мае званне народнага.

Кіраўнікі В. Галкін (1948—52, 1958—72), А. Ламберт (1953— 57), У. Сівіцкі (1972—74), Г. Міхайлава (1975—77), Т. Міхайлава (1978—79), Н. Ісаенка (з 1981), І. Кандрашова, Э. Багдановіч, І. Крот (з 1985), В. Рушкоўскі (з 1997).

Дзейнасць Калектыў — дыпламант рэспубліканскага фестывалю самадзейнага мастацтва (1967, спектакль «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы), лаўрэат 1-га (1975—1976, «Мікітаў лапаць» М. Чарота), 2-га (1986—1987, «Паўлінка» Я. Купалы), 3-га (1988—1991, «Мудрамер» М. Матукоўскага). Сярод іншых пастановак: беларускія і рускія класічныя п’есы — «Мінулася кату масленіца» А. Астроўскага, «» М. Гогаля, «Пінская шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча, пастаноўкі сучаснай, у т. л. беларускай драматургіі — «Выбачайце, калі ласка!», «Трыбунал», «Лявоніха на арбіце» А. Макаёнка, «Злавацца не трэба» В. Зуба, «Чужое дзіця» В. Шкваркіна, «Дзяўчына і красавік» Т. Ян, «Адважнае сэрца» І. Эвальд і інш. Сярод пастановак апошніх гадоў: «Пярэстыя старонкі», «Мядзведзь» А. Чэхава, «Камедзью» паводле «Камедыі» К. Марашэўскага і «Птушка шчасця» Ф. Аляхновіча, «П. С. Х.» Л. Родзевіча, «Аплявуха» Э. Лабіша. Спектаклі афармлялі мастакі І. Радзіка, П. Скрабаўскі.

Крыніцы

Літаратура Браслаўскі народны тэатр // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал. Г.П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2002. — Т. 1. — С. 161.

Катэгорыя:Культура Браслава Катэгорыя:Тэатры Беларусі