Саве́т бяспе́кі Рэспу́блікі Белару́сь — канстытуцыйны, вышэйшы калегіяльны каардынацыйна-палітычны орган, які фарміруецца з мэтай рэалізацыі паўнамоцтваў Кіраўніка дзяржавы ў галіне забеспячэння нацыянальнай бяспекі краіныСавет Бяспекі Рэспублікі Беларусь на афіцыйным інтэрнэт-партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь . Узначальваецца і фарміруецца Прэзідэнтам, які падпісвае яго пастановы.
Гісторыя 15 лістапада 1991 года Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ухваліў пастанову № 1249, якой утварыў Савет бяспекі ў складзе 14 асоб: старшыні Вярхоўнага Савета, яго першага намесніка і старшыні Камісіі Вярхоўнага Савета па нацыянальнай бяспецы, старшыні ўрада, генеральнага пракурора, старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі, міністраў абароны, замежных і ўнутраных спраў, сувязі і транспарту, начальніка Беларускай чыгункі і ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі, камандзіра Беларускай ваеннай акругі. Старшыня Вярхоўнага Савета займаў пасаду старшыні Савета бяспекі і прызначаў сабе памочніка ў якасці кіраўніка апарату Савета бяспекі, які налічваў 4 супрацоўнікі. Пасяджэнні склікаліся двойчы на год.
У 1992—1994 гадах Савет бяспекі ўзначальвалі старшыні Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч, потым Мечыслаў Грыб. Паводле прынятай у 1994 годзе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, палажэнне аб Савеце бяспекі і яго складзе зацвярджаюцца ўказамі Прэзідэнта.
5 жніўня 1994 года Аляксандр Лукашэнка ўвёў Указам № 24 у склад Савета бяспекі кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта і дзяржаўнага сакратара замест старшыні Вярхоўнага Савета і старшыні камісіі Вярхоўнага Савета па нацыянальнай бяспецы. Пасяджэнні сталі праводзіцца кожныя тры месяцы. У 1997 годзе апарат Савета бяспекі, на чале якога стаяў прызначаны Прэзідэнтам дзяржаўны сакратар, быў перайменаваны ў сакратарыят.
Дзейнасць
У адпаведнасці з артыкулам 84 Канстытуцыі Прэзідэнт Беларусі фарміруе і ўзначальвае Савет бяспекі, назначае на пасаду і вызваляе з яе Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі. Палітыка-прававую аснову дзейнасці Савета бяспекі складаюць Канстытуцыя і законы Беларусі, дэкрэты, указы і распараджэнні Кіраўніка дзяржавы, у тым ліку Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі, а таксама міжнародныя дагаворы краіны па адпаведных пытаннях.
Да ведання Савета бяспекі аднесены пытанні ўнутранай і знешняй палітыкі Беларусі, якія закранаюць інтарэсы нацыянальнай бяспекі, прыняцце важнейшых рашэнняў па забеспячэнні палітычнай, эканамічнай, навукова-тэхналагічнай, сацыяльнай, дэмаграфічнай, інфармацыйнай, ваеннай і экалагічнай бяспекі дзяржавы і яе грамадзян.
Савет бяспекі мае паўнамоцтвы на выкананне шэрагу задач, сярод якіх: вызначэнне жыццёва важных інтарэсаў краіны, выяўленне рэальных і патэнцыяльных унутраных і знешніх пагрозаў яе бяспецы; распрацоўка асноўных напрамкаў стратэгіі забеспячэння нацыянальнай бяспекі, арганізацыя эфектыўна функцыянуючай сістэмы гарантавання бяспекі краіны; падрыхтоўка прапаноў Прэзідэнту Беларусі для прыняцця рашэнняў па пытаннях унутранай і знешняй палітыкі ў галіне забеспячэння бяспекі асобы, грамадства і дзяржавы; каардынацыя дзейнасці дзяржаўных органаў у працэсе падрыхтоўкі і рэалізацыі рашэнняў у галіне забеспячэння бяспекі і ацэнка эфектыўнасці іх работы; падрыхтоўка аператыўных рашэнняў па прадухіленні надзвычайных сітуацый; распрацоўка прапаноў па рэфармаванні існуючых або стварэнні новых органаў, якія забяспечваюць бяспеку асобы, грамадства і дзяржавы; арганізацыя супрацоўніцтва з іншымі дзяржавамі па пытаннях бяспекі, інфармаванне грамадскасці аб дзяржаўнай палітыцы ў галіне нацыянальнай бяспекі і практычных мерах па яе рэалізацыі.
Пры Савеце бяспекі дзейнічаюць камісіі: міжведамасная камісія па абароне дзяржаўных сакрэтаў; міжведамасная камісія па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве і экспартным кантролі; дзяржаўныя камісія па радыёчастотах; міжведамасная камісія па бяспецы ў эканамічнай сферы. міжведамасная камісія па бяспецы ў інфармацыйнай сферы.
Склад
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 сакавіка 2021 года, у актуальны склад Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь уваходзяць 20 асобУказ Президента Республики Беларусь 15 марта 2021 г. № 106 «О составе Совета Безопасности Республики Беларусь»: Старшыня Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Пастаянныя члены Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь; Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь; Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь; Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь; Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь; Міністр абароны Рэспублікі Беларусь; Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь; Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь; Члены Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Старшыня Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь; Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь; Старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь; Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь; Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь; Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь; Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь; Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь; Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Членамі Савета бяспекі могуць быць і іншыя службовыя асобы, якія прызначаюцца Прэзідэнтам па прадстаўленні Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі. Актыўны ўдзел у рабоце Савета бяспекі і падрыхтоўцы яго рашэнняў прымаюць і іншыя кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, цэнтральных і іншых арганізацый, буйнейшых нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама дэпутаты палат Парламента, аўтарытэтныя навуковыя і грамадскія дзеячы, эксперты ў сферах эканомікі, права, сацыяльнай палітыкі.
Дзяржаўны сакратарыят Дзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекі — рабочы орган Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь. Асноўнымі задачамі Дзяржаўнага сакратарыята з’яўляюццаДзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь на афіцыйным інтэрнэт-партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь : ажыццяўленне інфармацыйна-аналітычнага забеспячэння дзейнасці Прэзідэнта і Савета бяспекі ў сферы нацыянальнай бяспекі пры ацэнцы ўнутраных і знешніх пагроз жыццёва важным інтарэсам асобы, грамадства і дзяржавы, а таксама прававое і арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне іх дзейнасці па рэалізацыі паўнамоцтваў у забеспячэнні бяспекі; каардынацыя дзейнасці дзяржаўных органаў па распрацоўцы асноўных напрамкаў стратэгіі забеспячэння нацыянальнай бяспекі; па даручэнні Прэзідэнта ажыццяўленне кантролю за рэалізацыяй рашэнняў Савета бяспекі і дзейнасцю дзяржаўных органаў, якія забяспечваюць бяспеку асобы, грамадства і дзяржавы; забеспячэнне дзейнасці міжведамасных камісій пры Савеце бяспекі.
Дзяржаўныя сакратары Віктар Уладзіміравіч Шэйман (1994—2000); Урал Рамдракавіч Латыпаў (27 лістапада 2000—2001); Генадзь Мікалаевіч Невыглас (12 верасня 2001—2006); Юрый Васільевіч Крывашэеў, в.а. (6 студзеня — 20 сакавіка 2006); Віктар Уладзіміравіч Шэйман (20 сакавіка 2006 — 8 ліпеня 2008) Юрый Віктаравіч Жадобін (15 ліпеня 2008—2009); Леанід Сямёнавіч Мальцаў (4 снежня 2009—2013); Аляксандр Веніямінавіч Мяжуеў (5 снежня 2013—2015); Станіслаў Васілевіч Зась (4 лістапада 2015 — 31 снежня 2019); Андрэй Аляксеевіч Раўкоў (20 студзеня 2020 — 3 верасня 2020); Валерый Паўлавіч Вакульчык (3 верасня 2020 — 29 кастрычніка 2020); Аляксандр Рыгоравіч Вальфовіч (з 26 студзеня 2021).
Літаратура
Катэгорыя:Ваеннае кіраванне
Катэгорыя:Органы бяспекі Катэгорыя:Дзяржаўны лад Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1991 годзе