Іван Кірылавіч Варапаеў (, в. Трубільня, Краснапольскі раён — , г. Каломна Маскоўская вобласць) — Герой Савецкага Саюза, камандуючы артылерыяй 4-га гвардзейскага стралковага корпуса 8-й гвардзейскай арміі 1-га Беларускага фронту, гвардыі генерал-маёр артылерыі. Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія Нарадзіўся ў беларускай сялянскай сям'і. З 1924 працаваў на заводах Гомеля.
У Чырвонай Арміі з 1927 года. У 1934 годзе скончыў курсы ўдасканалення каманднага складу артылерыі, служыў на розных камандных пасадах.
Удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі (1937—1938 гадоў), вызвалення Заходняй Беларусі (1939), савецка-фінскай вайны (1939—1940 гадоў).
Падчас Вялікай Айчыннай вайны з 1941 ваяваў на Заходнім, Паўднёва-Заходнім, 3-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах, удзельнік Сталінградскай, Курскай бітваў, вызвалення Украіны, Беларусі, Польшчы, баёў у Германіі.
Камандаваў артылерыйскім палком, артылерыяй дывізіяй, корпусам.
Варапаеў І. К. вызначыўся ў жніўні 1944 года пры фарсіраванні Віслы ў раёне польскага горада артылерыйскім агнём забяспечыў пераправу злучэнняў корпуса, асабіста кіраваў пераправай артылерыі. За месяц наступальных баёў артылерыя корпуса знішчыла 106 варожых танкаў і самаходных гармат, 172 гармат і мінамётаў.
Пастановай Савета Народных Камісараў Саюза ССР ад 28 жніўня 1944 г. № 1142 палкоўніку Варапаеву І. К. прысвоена воінскае званне «генерал-маёр артылерыі».
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычніка 1944 года за ўмелае і паспяховае камандаванне артылерыяй стралковага корпуса, узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм гвардыі генерал-маёру артылерыі Варапаеву Івану Кірылавіча было прысвоена званне героя Савецкага Саюза (№ 3113).
Пасля вайны Варапаеў І. К. працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1946 годзе скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба. З 1946 да 1948 году служыў намеснікам начальніка Вышэйшай афіцэрскай штабной школы ў горадзе Каломне Маскоўскай вобласці. З 1948 года — камандуючы артылерыяй стралковага корпуса ў горадзе Ціраспалі Адэскай ваеннай акругі.
У 1950 году гвардыі генерал-маёр артылерыі Варапаеў І. К. быў звольнены ў запас па хваробе.
Пасля смерці, якая рушыла 11 лістапада 1959 года, пахаваны ў Каломне на вайсковых могілках.
Узнагароды Герой Савецкага Саюза (26 кастрычніка 1944), Ордэн Леніна, Ордэн Чырвонага Сцяга (тройчы), Ордэн Суворава 2-й ступені, Ордэн Багдана Хмяльніцкага 2-й ступені, Ордэн Чырвонай Зоркі (двойчы), Медалі СССР, Замежныя ўзнагароды.
Памяць
На магіле Героя Савецкага Саюза І. К. Варапаева ўсталяваны помнік ад Міністэрства абароны СССР. Бюст гвардыі генерал-маёра артылерыі І. К. Варапаева усталяваны ў Каломне ў Мемарыяльным парку на Алеі памяці каломенцаў. Імя І. К. Варапаева прысвоена Клясінскай васьмігадовай школе; яго імем названа вуліца ў п. Краснаполле. Імем І. К. Варапаева названа вуліца ў г. Уладзівасток. У 2005 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь увяло ў паштовае абарачэнне мастацкі канверт з арыгінальнай маркай «100 гадоў з дня нараджэння І. К. Варапаева».
Крыніцы
Літаратура Герои Советского Союза — могилевчане — Минск, 1965.
Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.
Спасылкі
Краснопольский райисполком. Наши земляки — Герои Советского Союза ОПЕРАЦИЯ «БАГРАТИОН» — ОСВОБОЖДЕНИЕ БЕЛОРУССИИ
Катэгорыя:Савецкія ваенныя спецыялісты ў Іспаніі Катэгорыя:Удзельнікі польскага паходу РСЧА Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Генерал-маёры СССР Катэгорыя:Артылерысты Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Маскоўскай вобласці