Машчо́нкаРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Брэсцкай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1980. — 176 с. -- С. 87. () — былая вёска ў складзе Чэрнінскага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. З 1 чэрвеня 2007 года ў складзе Брэста.
Да 2007 года за 7 км на паўночны ўсход ад Брэста, на ўсход ад вёскі лес, побач акружная аўтадарога.
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — в. Чэрні).
Гісторыя У 19 стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Чэрні, якім валодаў Ягмін. У 1870 годзе адносілася да Чэрнінскай сельскай грамады.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР.
8 мая 1970 года вёска Машчонка з Тэльмінскага сельсавета перададзена ў склад Чэрнінскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 мая 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 20 (1286)..
4 красавіка 1983 года вёска перададзена ў склад Тэльмінскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 красавіка 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 13 (1747)..
З 1 чэрвеня 2007 года ў складзе Брэста.
Насельніцтва 61 сялянская душа (1858) 17 двароў, 150 жыхароў (1897) 13 двароў, 74 жыхары (1921) 130 жыхароў (1959) 93 жыхары (1970) 31 гаспадарка, 51 жыхар (2005)
Літаратура
Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Брэста