Францішак Дамінікавіч Далеўскі (; , Кункулка Лідскага павета — , Варшава) — адзін з кіраўнікоў Паўстання 1863—1864 гадоў.

Біяграфія Школьную навуку атрымліваў у віленскай гімназіі, з якой, аднак, як пазашлюбны, быў вымушаны сысці (у 1846 г.) да завяршэння VII класа, страціўшы права на ўніверсітэцкую вучобу. Ужо як вучань аказваў вялікі маральны і патрыятычны ўплыў на школьных калегаў, пашыраў і пасля выхаду са школы надалей сярод віленскай моладзі нацыянальны дух і заахвочваў яе да працы над сабой.

Разам з братам Аляксандрам быў стваральнікам у 1846 г. Братняга саюза літоўскай моладзі ў Вільні (так званай «змовы братоў Далеўскіх»). У выніку выкрыцця гэтай патрыятычнай арганізацыі быў у ноч з 9 на 10 красавіка 1849 г. арыштаваны і пасаджаны ў турму пры дамініканскім кляштары ў Вільні, і паводле прысуду, зацверджанага 19 лістапада 1850 г., як адзін з найбольш вінаватых, быў асуджаны на 15 гадоў катаргі.

Гнаны разам з іншымі асуджанымі этапам у Сібір, у самых цяжкіх умовах захварэў на тыф. Катаргу (разам з братам Аляксандрам) адбываў у Нерчынску, пасля чаго, вызвалены датэрмінова ў жніўні 1856 г., пасяліўся ў Іркуцку і тут, у кузні, якую вялі абодва браты, забяспечыў сродкі да жыцця некалькім таварышам па няшчасці.

Паводле амністыі Францішак Далеўскі вярнуўся ў Вільню толькі ў кастрычніку 1859 г. і знайшоў занятак пры будаўніцтве варшаўска-пецярбургскай чыгункі, якое якраз тады вяла французская кампанія.

Адначасова прымаў вельмі актыўны ўдзел у грамадскім руху перадпаўстанцкага перыяду. Дом Далеўскіх часта наведваў Канстанцін Каліноўскі, які часта спрачаўся пра падрыхтоўку паўстання з Францішкам Далеўскім, менавіта падчас адной з сустрэч у Далеўскіх адбылося знаёмства Каліноўскага з землеўладальнікам Троцкага павета Якубам Гейштарам.Герасімчык Васіль. Кастусь Каліноўскі: асоба і легенда. Гродна: ЮрсаПрынт, 2018. С. 77.

Быў сапраўдным ініцыятарам і адным са стваральнікаў так званай «краёвай арганізацыі белых», і адкрыта змагаўся з кірункам, які імкнуўся да неадкладнага паўстання. Суполка “белых” з ліку Якуба Гейштара, Францішка Далеўскага, Аляксандра Аскеркі, Антонія Яленскага пачала арганізоваўцца ў Вільні яшчэ ў 1860 годзе і мела ўжо пэўную структуру.Герасімчык Васіль. Кастусь Каліноўскі: асоба і легенда. Гродна: ЮрсаПрынт, 2018. С. 82.

З пачаткам паўстання Канстанцін Каліноўскі намагаўся дабіцца ўваходжання ў склад Літоўскага правінцыяльнага камітэта адной з найбольш аўтарытэтных асоб Вільні – Францішка Далеўскага – нават стоячы перад ім на каленях, але той усё роўна адмовіўся.Герасімчык Васіль. Кастусь Каліноўскі: асоба і легенда. Гродна: ЮрсаПрынт, 2018. С. 168.

Адразу пасля атрымання весткі пра пачатак паўстання ў Кароне Польскай “белыя” Вільні вымушаны былі неадкладна вырашаць, што рабіць ім. 25 студзеня быў абраны новы Камітэт, у які ўвайшлі Я. Гейштар, Ф. Далеўскі, А. Аскерка, А. Яленскі і І. Лапацінскі. Францішак Далеўскі ўзяў пячатку і разам з Аскеркам заняўся горадам Вільняй. Быў актыўным членам Аддзела "белых", дзякуючы сваёй разважлівасці, трапнаму меркаванню пра справы і настойлівасці.

Арыштаваны 10 ліпеня 1863 г. у выніку падазрэнняў у падтрымцы ўзброенага руху (удзел у кіраванні паўстаннем не здолелі даказаць, а гэта неадменна прывяло б яго на шыбеніцу), быў асуджаны рашэннем ваеннага аўдытарыята на 12 гадоў катаргі, — гэтае пакаранне Мураўёў у сваёй канфірмацыі ад 26 снежня 1863 г., як палітычнаму рэцыдывісту, які не ўмее належным чынам ацаніць даравана яму манаршую ласку, павялічыў да 20 гадоў.

Гэтае пакаранне — пасля этапнай дарогі ў Сібір, хворы (хвароба сэрца і астма) — адбываў у Сіваково, заўсёды поўны стойкасці волі, веры і запалу.

Вызвалены паводле маніфеста з катаргі, зноў знаходзіўся на пасяленні ў Іркуцку.

У 1875 г. атрымаў дазвол на трохмесячнае знаходжанне ў сям'і ў Варшаве, пасля чаго пражываў у Ноўгарадзе аж да 1883 г., калі паводле агульнай амністыі змог нарэшце вярнуцца на радзіму і асесці на пастаянна ў Варшаве, дзе на працягу 20 гадоў працаваў у кантролі домбраўскай чыгункі.

Быў жанаты з Амеліяй Сакалоўскай.

Памёр у Варшаве 24 красавіка 1904 г., пахаваны на Старых Павонзках.

Літаратура Polski stownik biograficzny, t. 4. — Krakow, 1938; Беларуская энцыклапедыя. Т 6. — Мн., 1998. Далевские // Большая Советская энциклопедия: В 30 т. — 3-е изд. — М., 1969—1978. — Т. 7. — С. 511; Смирнов А. Ф. Революционные связи народов России и Польши. 30—60 гг. XIX в. — М., 1962. Wielka encyklopedia powszechna PWN. — Warszawa, 1963.

Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Далеўскія Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лідскім павеце (Расійская імперыя) Катэгорыя:Памерлі ў Варшаве