thumb|Язэп Драздовіч. Маляваны дыван «Красналюдка — казачнік-бай». 1948 г. Красналюдкі — у беларускай і польскай міфалогіі народ маленькіх чалавечкаў.
Вядомыя як апекуны жытла. Мяркуецца, што антрапалагічна яны паходзяць ад душ продкаў ці памерлых немаўлятBarbara Ogrodowska. Zwyczaje, obrzędy i tradycje w Polsce. Warszawa, 2001. s. 92.. Назва іх звычайна звязваецца з чырвоным колерам галаўных убораўBarbara i Adam Podgórscy. Wielka księga demonów polskich. Leksykon i antologia demonologii ludowej. Katowice, 2005. s. 239—240.. Удзень хаваюцца пад парогам, за печчу, у мышыных норах, закутках у кузні ці стайні. Уначы, калі людзі кладуцца спаць, выходзяць і да першых пеўняў ходзяць навокал, заканчваюць перарваныя працы па доме, сцерагуць дзяцей ад злых духаў. Спарадычна сустракаецца матыў злых красналюдкаў, якія шкодзяць людзям.
Паданні аб красналюдках верагодна маюць нямецкае паходжанне, у польскай літаратуры ўпершыню згадваюцца на мяжы XVI—XVII стагоддзяў.
На Піншчыне «гаворать, гэто такіе маленькій народ» (вёска Кончыцы Пінскага раёна). У Астравецкім раёне красналюдкамі палохалі дрэнных дзяцей («Сядзіце ціха, бо вунь на плоце красналюдкі сідзяць і заберуць вас»). Апавяданні пра красналюдкаў сустракаюцца і ў Зэльвенскім раёне.
Мультфільм На Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» у 2019 годзе быў зняты мультыплікацыйны фільм «Красналюдкі» з цыкла «У Палессі на балоце» (аўтар сцэнарыя, рэжысёр-пастаноўшчык і мастак-пастаноўшчык Раман Бурмакоў). Мультфільм прымаў удзел у некалькіх кінафестывалях і быў прызнаны лепшым анімацыйным фільмам на Міжнародным кінафестывалі ў Чыкага ў 2021 годзе.
Гл. таксама Гномы
Літаратура Дзіцячы фальклор. / Склад. А. Барташэвіч. — Мн., 1972. Жывое слова. — Мн., 1978.
Спасылкі Краснолюдки // Энциклопедия Руниверсалис Краснолюдки. Детский мультфильм // Беларусьфільм Беларускі анімацыйны фільм «Красналюдкі» прызнаны лепшым на фестывалі ў Чыкага // БелТА
Катэгорыя:Міфічныя істоты Катэгорыя:Беларуская міфалогія Катэгорыя:Беларуская народная дэманалогія Катэгорыя:Польская міфалогія