ЧалюскінНапісанне адпаведна БП-2008 або мыс Усходне-Паўночны, ці мыс Чалюскіна — паўночны ўскраек (мыс) паўвострава Таймыр і самы паўночны мацерыковы пункт Еўразіі. Упершыню яго дасягнулі ўдзельнікі 2-й Камчацкай (Вялікай Паўночнай) экспедыцыі — штурман Сямён Чалюскін разам з казакамі Фафанавым і Гарохавым у 1742 годзе. Да 100-годдзя экспедыцыі мыс перайменаваны Рускім геаграфічным таварыствам з мыса Усходне-Паўночны ў мыс Чалюскін.

У 1878 годзе мыс Чалюскін наведаў шведскі даследчык Арктыкі Нільс Адольф Эрык Нордэншэльд, а ў 1893 — нарвежскі даследчык Фрыцьёф Нансен змог першым абагнуць яго. У 1932 годзе экспедыцыя Арктычнага інстытута пад кіраўніцтвам Рудольфа Самойлавіча на ледаколе «Сямён Дзяжнёў» на мысе Чалюскін пабудавала палярную станцыю. Другую зімоўку ўзначаліў Іван Папанін, які пашырыў станцыю да абсерваторыі.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Геаграфія Краснаярскага края