Заліў Джорджыян — заліў возера Гурон, размешчаны ў правінцыі Антарыа ў Канадзе.

Асноўная частка заліва ляжыць на ўсход ад паўвострава Бруса. Заліў Джорджыян працягнуўся на 320 кіламетраў (200 міль) у даўжыню і 80 км (50 міль) у шырыню. Ён ахоплівае плошчу большую за 15 000 квадратных кіламетраў (5800 квадратных міль), што робіць яго амаль такім жа вялікім як возера Антарыа. У заліве маецца мноства астравоў. Населеныя пункты на берагах возера: Пенетангуішын, Оўэн-Саўнд, Пары-Саўнд.

Спасылкі http://www.hanifworld.com/Georgian-Bay.htm http://www.native-languages.org/chippewa.htm

Катэгорыя:Залівы Канады Катэгорыя:Антарыа (правінцыя)