Богуш — прозвішча.

Вядомыя носьбіты Андрэй Аляксандравіч Богуш (1925—2009) — беларускі фізік-тэарэтык. Вадзім Анатольевіч Богуш (нар. 1975) — беларускі спецыяліст у галіне электронікі і мікраэлектронікі. Доктар фізіка-матэматычных навук (2007), кандыдат тэхнічных навук (2000). Лявон Богуш (1909—1957) — заходнебеларускі грамадска-культурны дзеяч. Павел Сяргеевіч Богуш (нар. 1996) — беларускі футбаліст. Піліп Піліпавіч Богуш (нар. 1952) — беларускі палітык. Рыхард Пятровіч Богуш (нар. 1974) — беларускі спецыяліст у галіне сістэмнага аналізу, кіравання і апрацоўкі інфармацыі. Доктар тэхнічных навук. Святлана Яўгенаўна Богуш (нар. 1987) — беларуская мовазнаўца, паэтка, перакладчыца.