Музей Саламона Гугенхайма () — мастацкі музей у Нью-Ёрку, адзін з вядучых збораў сучаснага мастацтва ў свеце. Вядзе сваю гісторыю са стварэння ў 1937 годзе Фонду Гугенхайма. Заснавальнік музея — мецэнат Саламон Роберт Гугенхайм. У год музей наведвае прыкладна тры мільёна чалавек.
Гісторыя thumb|Інтэр'ер музея У чэрвені 1943 года фонд замовіў будаўніцтва новага музейнага будынка знакамітаму архітэктару Фрэнку Лойду Райту. Пад месца будаўніцтва музея Гугенхайма быў выбраны ўчастак, які прылягае да велізарнага зялёнага масіва Цэнтральнага парку паміж 88-й і 89-й вуліцамі на Пятой авеню. Праектуючы будынак, архітэктар адышоў ад сучасных яму мадэляў, а прапанаваў гледачам падняцца на ліфце на верхні паверх і па ўнутранай бесперапыннай спіралі спускацца ўніз, аглядаючы на шляху экспазіцыю, як на самім пандусе, так і ў залах, якія прылягаюць да яго.
Будаўніцтва музея было завершана ў 1959 годзе, калі Саламона Гугенхайма і Фрэнка Райта ўжо не было ў жывых. У 1992 у раёне Соха на Брадвеі па праекце архітэктара Арата Ісадзакі быў пабудаваны філіял музея, а ў 1993 да асноўнага будынка было прыбудавана дадатковае крыло.
Архітэктура
Знешне музей выглядае як перавернутая пірамідальная вежа. Гэты будынак лічыцца адным з самых яскравых твораў архітэктуры XX стагоддзя.
Экспазіцыя
Асновай музея стала калекцыя твораў мастакоў-абстракцыяністаў, сабраная Гугенхаймам у 1920-я гг., куды ўвайшлі працы Васіля Кандзінскага, Паўля Клее, Марка Шагала. Калекцыя ахоплівае перыяд з канца XIX стагоддзя да нашага часу. У сутнасці, збор музея — гэта шэсць розных калекцый: авангарднага і абстрактнага жывапісу Саламона Р. Гугенхайма; збор карцін і скульптур яго пляменніцы Пегі Гугенхайм — сюррэалізм і абстракцыянізм; калекцыя імпрэсіяністаў, постімпрэсіяністаў і ранніх мадэрністаў Джасціна К. Танхаўзера; збор нямецкіх экспрэсіяністаў Карла Нерэндорфа; калекцыя авангарднага жывапісу мастачкі Кэтрын Дрэер (карціны і скульптуры); і збор графа Джузэпэ Панца дзі Біума — еўрапейскі і амерыканскі мінімалізм, постмінімалізм, канцэптуальнае мастацтва. Музей Гугенхайма не дзеліць сваю калекцыю на аддзелы ў залежнасці ад часу і кірунку ў мастацтве — экспазіцыя задумана як адзінае цэлае і ў любы момант можа быць пашырана ці дапоўнена новымі экспанатамі.
Музей Гугенхайма праводзіць грандыёзныя выстаўкі, закліканыя паказаць мастацтва цэлых цывілізацый — Афрыка: мастацтва кантынента, Кітай: пяць тысячагоддзяў, Імперыя ацтэкаў, Расія!.
Філіялы музея Філіял у Венецыі Філіял у Лас-Вегасе (2001—2008) Філіял у Берліне (будзе зачынены ў 2012 годуУл. кар. У Еўропе зачыняць адразу два вядомыя музеі // Сноб. — 2012. — 9 лютага) Музей Гугенхайма ў Більбаа, Іспанія Музей Гугенхайма ў Абу-Дабі, ААЭ (будуецца) Музей Гугенхайма ў Гвадалахары, Мексіка (будуецца) Музей Гугенхайма ў Вільнюсе, Літва (праектуецца)Водо В. Вильнюс попал в сеть Гуггенхайма // Коммерсантъ. — 2008. — 9 кра. Музей Гугенхайма ў Хельсінкі, Фінляндыя (у праекце)Ул. кар. Музей Гугенхайма ў Хельсінкі // www.artukraine.com.ua. — 2012. — 11 студзеня
У культуры Музей Саламона Гугенхайма выкарыстоўваўся ў здымках такіх фільмаў, як «Інтэрнэшнл» (The International), «Людзі ў чорным» (Men in Black), «Аднойчы ў Рыме» (When in Rome), «Пінгвіны містара Попера» (Mr. Popper's Penguins).
Літаратура
Sennott, R. Stephen. Encyclopedia of 20th-Century Architecture: Volume 2 (New York: Fitzroy Dearborn, 2004)
Storrer, William Allin. The Architecture of Frank Lloyd Wright: A Complete Catalogue (Chicago: The University of Chicago Press, 2002)
Спасылкі
Катэгорыя:Музеі сучаснага мастацтва Катэгорыя:Музеі Манхэтэна Катэгорыя:Будынкі, спраектаваныя Фрэнкам Лойдам Райтам Катэгорыя:З'явіліся ў 1937 годзе ў ЗША