Антыёх II Тэас (, 287—246 да н.э.) — цар Дзяржавы Селеўкідаў (Сірыйскага царства) з 261 па 246 гады да н.э.

Сын Антыёха I і Стратонікі.

Быў жанаты з Беранікай, дачкой Пталамея II, быў у саюзе з Егіптам. Паспяхова ўдзельнічаў у Другой Сірыйскай вайне (260—255 да н.э.). Быў ушанаваны як Тэас (бог) жыхарамі Мілета (259 да н.э.), якіх вызваліў ад тыраніі.

Верагодныя выявы — на манетах.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Цары сірыйскія Катэгорыя:Селеўкіды Катэгорыя:Кіраўнікі Азіі III стагоддзя да н.э.