Пярша́і. Сустракаецца таксама варыянт Пярша́й, м. (, ) — аграгарадок на рацэ Пяршайцы ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Месціцца на аўтадарозе Валожын—Івянец, за 12 км на паўднёвы ўсход ад Валожына, за 63 км ад Мінска. Адміністрацыйны цэнтр Пяршайскага сельсавета.

Назва На карце 1790-х гадоў (Планы генеральнага межавання) мястэчка пазначанае як Пяршая ("Першая").

Блізка да гэтай формы аднаўляў пачатковую форму балцкай назвы рэчкі Пяршайкі, на якой паселішча стаіць, літоўскі лінгвіст і назвазнаўца К. Буга: Peršeja.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае Першы пісьмовы ўпамін пра Пяршаі як сяло, уладанне касцёла датуецца 1492 годам. З 1493 года паселішча знаходзілася ў валоданні біскупа віленскага Войцеха.

Пад 1539 годам Пяршаі ўпамінаюцца як мястэчка, цэнтр воласці. У гэты час тут дзейнічаў касцёл, працавалі 2 карчмы. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) паселішча ўвайшло ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства.

Пад уладай Расійскай імперыі У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Пяршаі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Мінскага паветаJelski A. Pierszaje // S. 99.. На 1800 год тут было 36 двароў, касцёл, плябанія, карчма, 2 вадзяныя млыны. Маёнтак знаходзіўся ў валоданні І. Ражэрсона, у 1858 годзе — В. Тышкевіча.

Паводле вынікаў перапісу (1897) у Пяршаях было 59 двароў, дзейнічала царква, працавалі народная вучэльня, аптэка, хлебазапасны магазін, крама і карчма.

Найноўшы час 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пяршаі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Пяршаі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Стаўбцоўскага, з 1926 года Валожынскага павета.

У 1939 годзе Пяршаі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года сталі цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі.

З 1991 года ў незалежнай Беларусі. На 1999 год тут было 270 двароў. У 2000-я Пяршаі атрымалі афіцыйны статус аграгарадка.

Насельніцтва 1800 год — 191 чал. 1897 год — 391 чал. 1921 год — 361 чал.Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I: Województwo Nowogródzkie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923. 1999 год — 688 чал.Батвіннік М. Пяршаі // С. 16. 2001 год — 678 жыхароў, 270 двароў. 2010 год — 663 чал. 2019 год — 716 чал.

Інфраструктура У Пяршаях працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта. На тэрыторыі СВК «Пяршаі—2003».

Славутасці Гаспадарчы двор Тышкевічаў (XIX ст.) Касцёл Святога Юр’я і Божай Маці (1930-я)

Страчаная спадчына Сядзіба

Галерэя

Вядомыя асобы Францішак Вінцэнтавіч Кушаль (1895—1968) — беларускі ваенны і палітычны дзеяч, публіцыст.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Вёска Пяршаі // radzima.org Першаи // Глобус Беларуси

Катэгорыя:Пяршайскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Валожынскага раёна Катэгорыя:Мястэчкі Віленскага ваяводства