Пазыка — перадача грашовых сродкаў і рэчыўных каштоўнасцей адным удзельнікам дагавору другому з умовай вяртання і выплаты працэнтаў.
Віды Від пазыкі залежыць ад тыпу дагавору, складу ўдзельнікаў пазыковага дагавору, памеру і крыніцы выплаты працэнтаў. Банкаўская. Пазыкадаўцамі ёсць пазыковыя ўстановы (банкі), пазычальнікамі — юрыдычныя і фізічныя асобы. Дзяржаўная (каштарысная). Удзельнікамі пазыковага дагавору могуць выступаць з боку пазычальніка і пазыкадаўцы агульнакраёвыя і мясцовыя каштарысы ад імя дзяржавы. Камерцыйная. Дзейнікі гаспадарання даюць пазыковыя сродкі і таварна-рэчыўныя каштоўнасці адзін аднаму. Спажывецкая. Пазычальнікам з’яўляецца насельніцтва. Таксама пазыкі падзяляюцца паводле: мэтавага прызначэння — арганізаваная і неарганізаваная; спосабу выдачы пазычаных сродкаў — наўпроставая і ўскосная; тэрмінаў пагашэння — тэрміновая, кароткатэрміновая, доўгатэрміновая, адтэрмінаваная і пратэрмінаваная; месца ажыццяўлення — унутраная і знешняя. Дзейнікамі знешніх (міжнародных) пазыкаў выступаюць дзяржавы, банкі, міжнародныя валютна-пазыковыя і фінансавыя ўстановы, юрыдычныя асобы.
Спасылкі
Катэгорыя:Фінансы Катэгорыя:Крэдыт Катэгорыя:Грамадзянска-прававыя дагаворы