Збо́рная Да́ніі па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Даніі. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 год знаходзіцца на 13 месцы. Кіруючы орган — Дацкі хакейны саюз; галоўным трэнерам з'яўляецца шведскі спецыяліст Янэ Карлсан.
Гісторыя thumb|200px|злева|Зборная Даніі ў матчы супраць зборнай Расіі на чэмпіянаце свету 2010 года Дацкі хакейны саюз з'яўляецца членам ІІХФ з 1946 года, аднак упершыню дацкая нацыянальнай каманда прыняла ўдзел у чэмпіянаце свету ў 1949 годзе, дзе заняла апошняе 10 месца. На тым турніры ў самым першым матчы датчане былі цалкам знішчаны канадцамі з лікам 0:47. Пасля гэтага 10 гадоў краіна не ўдзельнічала ў спаборніцтвах. Ад 1962 года выступала ў ніжэйшых дывізіёнах. У 2003 годзе, пасля знаходжання ў ніжэйшых дывізіёнах, зборная Даніі вярнулася ў эліту сусветнага хакея і з тых часоў нязменна выступае ў вышэйшым дывізіёне чэмпіянату свету. Аднак зборнай ніводнага разу не атрымалася прабіцца ў лік удзельнікаў Алімпійскіх гульняў. Найвышэйшым лічыцца 8 месца, якое каманда заняла ў 2010 годзе, прычым у той год датчане перагулялі зборныя Фінляндыі, ЗША і Славакіі.
Спасылкі Дацкі хакейны саюз Team Denmark National Teams of Ice Hockey Зборная Даніі на Eliteprospects.com Склад зборнай Даніі па хакеі на ЧС-2013
Данія Катэгорыя:Хакей у Даніі Хакей