Уладзіслаў Касмынін (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца гродзенскага «Нёмана».

Клубная кар’ера Распачаў кар’еру ў складзе наваполацкага «Нафтана», дзе гуляў за дубль, а ў сезоне 2008 дэбютаваў у Вышэйшай лізе. З 2010 года на правах арэнды выступаў у Першай лізе за «Полацк», «Хвалю» і «Граніт».

Перад сезонам 2014 вярнуўся ў склад «Нафтана», стаў выступаць на пазіцыі апорнага паўабаронцы, але не здолеў замацавацца ў аснове. У жніўні 2014 года зноў быў аддадзены ў арэнду ў Першую лігу, на гэты раз у «Віцебск», якому дапамог выйсці ў вышэйшы дывізіён.

У сезоне 2015 зноў вярнуўся ў «Нафтан», стаў пераважна выхадзіць на замену. У снежні 2015 года пакінуў наваполацкі клуб, і ў лютым 2016 пасля прагляду стаў іграком «Граніта». У ліпені 2016 года з-за фінансавых праблем «Граніта» перайшоў у гродзенскі «Нёман», дзе таксама замацаваўся ў цэнтры абароны.

У студзені 2017 года падпісаў кантракт з узбекскім клубам «Алмалык», які на наступны год змяніў назву на АГМК. Разам з клубам стаў уладальнікам Кубка Узбекістана, а ў сезоне 2017 з шасцю галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды.

У лютым 2019 года перайшоў у казахстанскі клуб «Акжэтпес» з Какшэтаў, аднак ужо ў ліпені пакінуў яго і неўзабаве вярнуўся ў АГМК, дзе гуляў да канца сезона 2019. Другую палову 2020 года правёў у складзе «Кызылкума».

У лютым 2021 года стаў іграком наманганскага «Наўбахора», аднак ужо праз тыдзень перайшоў у «Турон». Трывала гуляў у стартавым складзе каманды. Па выніках сезона 2021 «Турон» страціў месца ў Суперлізе, і ў снежні 2021 года абаронца пакінуў клуб.

У сакавіку 2022 года стаў іграком чэмпіёна Таджыкістана «Істыклола». Разам з клубам выйграў чэмпіянат, Кубак і Суперкубак Таджыкістана.

У студзені 2023 года папоўніў склад узбекскага «Металурга». У жніўні 2023 года перайшоў у казахстанскі «Мактаарал», аднак так і не выйшаў на поле ў яго складзе.

У лютым 2024 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком гродзенскага «Нёмана».

Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2009, 2024 Уладальнік Кубка Узбекістана: 2018 Чэмпіён Таджыкістана: 2022 Уладальнік Кубка Таджыкістана: 2022 Уладальнік Суперкубка Таджыкістана: 2022

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2005 дубль Нафтан 1 0 2006 дубль Нафтан 1 0 2007 дубль Нафтан 18 1 2008 Д1 Нафтан 3 0 2009 дубль Нафтан 22 1 2010 Д2 Полацк 26 4 2011 Д2 Хваля 20 0 2012 Д2 Хваля 24 1 2013 Д2 Граніт 23 5 2014 (1) Д1 Нафтан 10 0 2014 (2) Д2 Віцебск 12 2 2015 Д1 Нафтан 16 0 2016 (1) Д1 Граніт 14 1 2016 (2) Д1 Нёман 11 1 2017 Д1 Алмалык 27 6 2018 Д1 АГМК 26 2 2019 (1) Д1 Акжэтпес 12 1 2019 (2) Д1 АГМК 7 0 2020 (2) Д1 Кызылкум 11 1 2021 Д1 Турон 20 2 2022 Д1 Істыклол 16 1 2023 (1) Д1 Металург 11 0 2023 (2) Д1 Мактаарал 0 0

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Полацк Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК АГМК Катэгорыя:Ігракі ФК Акжэтпес Катэгорыя:Ігракі ФК Кызылкум Катэгорыя:Ігракі ФК Турон Яйпан Катэгорыя:Ігракі ФК Істыклол Душанбэ Катэгорыя:Ігракі ФК Металург Бекабад Катэгорыя:Ігракі ФК Мактаарал