Ілона Элек (; 17 мая 1907 — 24 ліпеня 1988), таксама вядомая як Каралін Шахерэр і Ласлан Хеп — венгерская фехтавальшчыца яўрэйскага паходжання, шматразовая алімпійская чэмпіёнка і чэмпіёнка свету.

Ілона Элек нарадзілася ў 1907 годзе ў Будапешце. У 1933 годзе выйграла чэмпіянат свету ў камандным заліку, у 1934 і 1935 гадах выйграла чэмпіянаты свету ў асабістым і камандным першынствах. У 1936 годзе на Алімпійскіх гульнях у Берліне заваявала залаты медаль. У 1937 годзе зноў стала чэмпіёнкай свету.

Калі пасля Другой сусветнай вайны аднавіліся спартыўныя спаборніцтвы, Ілона Элек ізноў пачала займаць вышэйшыя прыступкі пастаментаў. У 1948 годзе яна заваявала залаты медаль на Алімпійскіх гульнях у Лондане, у 1952 - сярэбраны медаль Алімпійскіх гульняў у Хельсінкі. З 1951 па 1955 гады яна штогод выйгравала чэмпіянаты свету.

Спасылкі

Катэгорыя:Фехтавальшчыкі Венгрыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Венгрыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па фехтаванні Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1936 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1948 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1952 года Катэгорыя:Фехтавальшчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1936 года Катэгорыя:Фехтавальшчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1948 года Катэгорыя:Фехтавальшчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1952 года