Касцёл Святой Барбары — каталіцкі храм першай паловы XVII ст. у в. Замосце Слуцкага раёна. Помнік рэспубліканскага значэння.
Гісторыя Гістарычныя звесткі пра касцёл вельмі скупыя. Вядома, што ён быў фундаваны ў 1620 г. (або ў 1649 г.) мясцовым шляхціцам Андрэем Самуілам Вінкаю-Ратамскім, а ў XVII ст. пры ім была місія езуітаў. У 1681—1683 гадах мастак Яцак Хіліцкі выканаў для касцёла 3 насценныя кампазіцыі на гістарычныя тэмыЯцак Хіліцкі. .
У 1866 г. пераасвячоны ў праваслаўную царкву. Пасля 1920 г. выкарыстоўваўся як культурная і гаспадарчая установа. 3 1990-х гг. касцёл пасля рэстаўрацыі паводле праекта архітэктара В. Кондраля дзейнічае.
Архітэктура Касцёл уяўляе сабой мураваны аднанефавы будынак, які складаецца з квадратнага ў плане асноўнага аб'ёма, пяціграннай алтарнай апсіды і вежападобнага бабінца. Бабінец, пэўна, перабудаваны ў XIX ст., уяўляе сабой магутны прызматычны вежападобны чацвярык з трохвугольным франтонам і руставаным арачным уваходам, звонку не мае гарызантальных чляненняў, што надае яму асаблівую важкасць. Грані апсіды прымыкаюць да нефа пад косым вуглом, нібы будаўнік імкнуўся надаць паўцыркульны абрыс. Па баках прылягаюць выцягнутыя ўпоперак сакрысціі. Касцёл накрыты агульным двухсхільным дахам, які над апсідай пераходзіць у вальмавы.
Сцены нефа аздобленыя тонкімі пілястрамі і завершаныя прафіляваным карнізам. Вокны высокія, з паўцыркульным завяршэннем. Над ніжнім ярусам бабінца крыжовае скляпенне, вокны з лучковымі завяршэннямі. Над асноўным памяшканнем плоская драўляная столь (першапачатковае перакрыцце не захавалася). Калісьці ў галоўным алтары знаходзілася карціна «Укрыжаванне» вядомага мастака Шымана Чаховіча.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Касцёлы Слуцкага раёна Катэгорыя:XVII стагоддзе ў Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1649 годзе Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі барока Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі рэнесанс Катэгорыя:Замосце (Слуцкі раён) Катэгорыя:Касцёлы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Катэгорыя:Храмы Святой Варвары