Але́г Уладзі́міравіч Рыжанко́ў (, Найстэн'ярві, Карэльская АССР, РСФСР) — беларускі біятланіст, удзельнік 4 Алімпійскіх гульняў, сцяганосец беларускай зборнай на Зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года ў Турыне. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1996). Уладальнік малага Кубка свету ў складзе эстафетнай зборнай у сезоне 2002/03, Чэмпіён свету ў эстафеце ў 1999 годзе.

Біяграфія Пачаў займацца біятлонам у 1985 годзе. Пачаў заняткі ў дзіцячай спартыўнай школе Верамейкі Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласціВерамейкі // Чэрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт. . Член беларускай нацыянальнай зборнай па біятлоне з 1993 года. Дэбют у Кубку свету адбыўся ў 1992 годзе ў Паклюцы, дзе ў індывідуальнай гонцы ён заняў 20 месца. Першы раз патрапіў на подыум у тым жа месце, у спрынтарскай гонцы, дзе ён здабыў бронзавы медаль. Першая перамога здабытая ў 1995 годзе ў спрынтарскай гонцы ў РупольдынгуПрофіль на сайце IBU.

Найлепшымі вынікамі на Алімпійскіх гульнях было 4 месца ў эстафеце ў Лілехамеры ў 1994 і Нагана ў 1998.

Заявіў пра заканчэнне кар’еры пасля эстафетнай гонкі на Алімпійскіх гульнях у Турыне (2006), дзе беларуская зборная заняла 11 месца. Скончыў кар’еру ў 2006 годзе, перайшоўшы на пасаду трэнера моладзевай зборнай Беларусі па біятлонеКвартет именитых белорусских биатлонистов завершил спортивную карьеру Новости — tut.by .

Дасягненні Чэмпіянаты свету: Залаты медаль, эстафета — 1999 Срэбны медаль, індывідуальная гонка — 1997 Срэбны медаль, эстафета — 2001 Бронзавы медаль, індывідуальная гонка — 1995 Бронзавы медаль, эстафета — 1995 Бронзавы медаль, эстафета — 1996 Бронзавы медаль, спрынт — 1997 Бронзавы медаль, эстафета — 2003 3 перамогі на этапах Кубка свету

Агульны залік Кубка свету 1995—1996 — 30-е месца 1997—1998 — 41-е месца 1998—1999 — 14-е месца 1999—2000 — 28-е месца 2000—2001 — 20-е месца 2001—2002 — 19-е месца 2002—2003 — 8-е месца 2003—2004 — 22-е месца 2004—2005 — 25-е месца 2005—2006 — 35-е месца

Спасылкі Профіль на сайце IBU

Катэгорыя:Біятланісты Беларусі Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1994 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1998 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па біятлоне Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па біятлоне Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Сцяганосцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года Катэгорыя:Постаці Суаярві Катэгорыя:Нарадзіліся ў Суаярвскім раёне