Лявон (Леанід) Карась (, в. Дзямідзенкі, Дзісенскі павет, Віленскае ваяводства, цяпер Докшыцкі раён — , Мюнхен, Германія) — беларускі журналіст, грамадскі дзеяч.
Біяграфія Працаваў настаўнікам. У гады 2-й сусветнай вайны быў адным з кіраўнікоў СБМ. У 1944 годзе выехаў з Беларусі, жыў у Германіі. У беларускім лагеры ў Міхельсдорфе працаваў у лагернай ахове і вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы. З 1948 года сябра маладзёжнай арганізацыі «Дванаццатка», разам з іншымі сябрамі ў тым жа годзе як перамешчаная асоба прыбыў у Вялікабрытанію. Працаваў у вугальных капальнях. Сябра ЗБВБ, Згуртавання беларускіх камбатантаў і БХАА «Жыццё».
У 1950 г. выехаў у Бельгію, атрымаўшы стыпендыю для навучання ў Лювенскім універсітэце. Вучыўся на агранамічным факультэце.
У пачатку 1954 г. пераехаў у Мюнхен, дзе працаваў перакладчыкам на радыё «Вызваленне» («Свабода»).
Забіты пры нявысветленых абставінах, паводле адной з версій, савецкімі агентамі. Цела са слядамі катаванняў знайшлі ў рацэ Ізар.
Літаратура
Рагуля Б. Беларускае студэнцтва на чужыне. — Лёндан — Нью-Ёрк, 1996.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Глыбоцкім раёне Катэгорыя:Постаці беларускай эміграцыі Катэгорыя:Члены Саюза беларускай моладзі Катэгорыя:Журналісты Германіі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі