Мікалай Леан Сапега (1644 — 1 лютага або 10 чэрвеня 1685) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай. Кашталян валынскі (1677—1683), ваявода брацлаўскі (з 1683), староста оўруцкіM.J. Minakowski, Ci wielcy Polacy to nasza rodzina, wyd. 3, Dr Minakowski Publikacje Elektroniczne, Kraków 2008, ISBN 83-918058-5-9 .
Біяграфія З кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Яна Фрыдэрыка і Канстанцыі з Гербутаў. Меў братоў Паўла Францішка і Казіміра Уладзіслава.
У 1664 па смерці бацькі атрымаў казацкую харугву. Браў удзел у няўдалай для Каралеўства Польскага бітве пад Брагілавам (снежань 1666), дзе яго аддзел панёс значныя страты.
З уласнай харугвай удзельнічаў у Хоцінскай бітве. Падчас кампаніі 1676 года ачоліў панцырную харугву. Браў удзел у бітве пад Венай (1683).
У 1667 абіраўся паслом на сойм. Не цікавіўся палітычнымі пытаннямі, захоўваў верасць каралю і вялікаму князю Яну Сабескаму.
Ажаніўся з Ганнай Харленскай (шлюб у 1678), з якой меў сыноў Адама і Яна, дачку Яну. Пахавалі Мікалая Леана Сапегу ў ў Кодні S. 198. .
Літаратура
Спасылкі
Мікалай Леан Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы брацлаўскія Катэгорыя:Кашталяны валынскія Катэгорыя:Старосты оўруцкія Катэгорыя:Ваенныя Рэчы Паспалітай