Аброва — вадасховішча ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі.

Плошча 1,6 км². Даўжыня 1,8 км. Найбольшая шырыня 1,2 км. Найбольшая глыбіня 4,9 м. Аб’ём вады 7,1 млн м³. Плошча вадазбору 268 км². На меліярацыйным канале Галоўны (басейн Ясельды) за 16 км ад вусця, за 30 км на паўднёвы ўсход ад горада Івацэвічы, каля аграгарадка Аброва. Створана ў 1986 годзе для арашэння зямель і рыбагадоўлі. Сярэдні шматгадовы сцёк 33,1 млн м³.

Літаратура Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы / Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.  — С. 39.

Катэгорыя:Басейн Ясельды Катэгорыя:Вадасховішчы Івацэвіцкага раёна