Францішак Ксаверый Сапега (1741 або 1746 — або 10 лютага 1808) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Апошні ваявода смаленскі (з 1791) і мерацкі (з 1793). Кавалер Ордэна Святога Станіслава (1791).

Біяграфія З кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Ігнацыя і Ганны з Красіцкіх. Меў братоў Юзафа і Каятана Міхала.

У 1750-я навучаўся ў Варшаве, па чым распачаў ваенную кар'еру. У 1763 атрымаў званне паручніка пяцігорскай харугві, а ў 1768 — яе палкоўніка.

Дзякуючы пратэкцыі Казіміра Нестара Сапегі атрымаў пасаду ваяводы смаленскага. Непрыхільна паставіўся да Канстытуцыі 3 мая.

Упершыню ажаніўся з Тэрэзай Суфчынскай (шлюб у 1768, роспуст да 1796), з якой меў сыноў Януша Аляксандра, Мікалая, Паўла і Аляксандра, а таксама дачок Тэклю, Ганну Агнешку і Барбару. Другі раз пабраўся шлюбам з Касільдай Залескай (у 1796). Пахавалі Францішка Ксаверыя Сапегу ў Базаліі S. 223..

Францішак Ксаверый Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы смаленскія Катэгорыя:Ваяводы мерацкія Катэгорыя:Палкоўнікі Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Канфедэраты Чатырохгадовага сойма