Міхаіл Яфрэмавіч Мацапу́ра (, вёска Барбароў, Мазырскі раён, Гомельская вобласць — ) — беларускі вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1947), акадэмік Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1957—1961), акадэмік УАСГНІЛ (1964), доктар тэхнічных навук (1945), прафесар (1947). Двойчы лаўрэат Сталінскай прэміі (1951, 1952). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1962). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1954).

Біяграфія Скончыў Ленінградскі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі ў 1932 годзе. З 1933 года старшы навуковы супрацоўнік, дырэктар Беларускай навукова-даследчай станцыі механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, з 1938 года загадчык лабараторыі Усесаюзнага НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. У 1947—1950 гадах акадэмік-сакратар Акадэміі навук БССРМенавіта так у той час называлася пасада галоўнага вучонага сакратара беларускай Акадэміі навук, адначасова ў 1947—1957 гадах дырэктар Інстытута механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Акадэміі навук БССР. У 1957—1961 гадах віцэ-прэзідэнт, адначасова ў 1957—1959 акадэмік-сакратар Аддзялення механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР, у 1961—1965 гадах дырэктар Цэнтральнага НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР (Мінск). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1951—1967 гадах.

Навуковы і практычны ўклад Працы па стварэнні сельскагаспадарчых машын і прыстасаванняў да іх, тэхналогіі і сістэм машын для асушэння балот, асваення забалочаных зямель, для нарыхтоўкі торфу і тарфяных угнаенняў, падрыхтоўкі кармоў для жывёлагадоўлі, уборкі бульбы і збожжавых культур ва ўмовах пераўвільгатнення. Аўтар звыш 130 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій.

Узнагароды Узнагароджаны 2 ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949, 1958), ордэнам «Знак Пашаны» (1951), медалямі. Сталінскія прэміі СССР 1951 і 1952 гадоў за распрацоўку комплексу машын для асваення забалочаных зямель і зямель, парослых хмызняком. Ленінская прэмія 1962 года.

Асноўныя працы Технологические основы механизации уборки картофеля / М. Е. Мацепуро ; Акад. наук Бел. ССР, Ин-т механизации сел. хоз-ва. — Минск : Изд-во Акад. наук БССР, 1949. Механизация мелиоративных и культуртехнических работ / М. Е. Мацепуро ; Всесоюз. о-во по распространению полит. и науч. знаний. — Москва : Знание, 1952. Вопросы теории плужных канавокопателей и болотных плугов / М. Е. Мацепуро; ред. В. В. Кацыгин; Ин-т механизации и электрификации сел. хоз-ва АСХН БССР. — Минск : Изд-во Акад. наук БССР, 1957. — Библиогр.: с. 222. Технологические основы механизации уборки картофеля / М. Е. Мацепуро ; Акад. с.-х. наук БССР, Ин-т механизации и электрификации сел. хоз-ва. — Минск : Госиздат БССР. Ред. с.-х. лит., 1959. — Библиогр.: с. 299. Вопросы земледельческой техники. Т. 1. - Мн.: Госиздат БССР, 1959.

Літаратура

Биографическая энциклопедия РАСХН, ВАСХНИЛ. / Г. А. Романенко, В. И. Фисинин, П. Л. Гончаров, А. В. Мирошниченко, В. Г. Поздняков и др. — 1992.

Спасылкі Акадэмік Мацапура Міхаіл Яфрэмавіч Архіўная копія Мацепуро Михаил Ефремович (1908—1971). Ученый в области механизации производственных процессов сельского хозяйства Міхаіл Яфрэмавіч Мацапура ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Научная, педагогическая и общественная деятельность академика М. Е. Мацепуро // Сайт НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі

Катэгорыя:Постаці аграрнай навукі Катэгорыя:Вучоныя СССР Катэгорыя:Вучоныя Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР Катэгорыя:Лаўрэаты Сталінскай прэміі