thumb|Чорны пацук — натуральны рэзервуар бубоннай чумы
Бубо́нная чума́ — пераважная форма чумы ў чалавека. Чума — вострае прыродна-ачаговае бактэрыяльнае захворванне, якое выклікаецца бактэрыяй Yersinia pestis і пераносіцца блыхамі, якія паразітуюць на пацуках. Адносіцца да асабліва небяспечных інфекцый. Бубонная чума развіваецца пры пранікненні ўзбуджальніка праз скуру, характарызуецца балючым запаленнем лімфатычных вузлоў («бубонаў»), часцей за ўсё — пахвінных, радзей — падпахавых, праяўляецца ліхаманкай і выяўленай інтаксікацыяй. Інкубацыйны перыяд — 2-6, радзей 1-12 дзён.
Заражэнне ад чалавека да чалавека, як правіла, адбываецца паветрана-кропельным шляхам і прыводзіць да развіцця лёгачнай формы чумы. Таксама да развіцця лёгачнай формы чумы прыводзіць ускладненне бубоннай чумы чумной пнеўманіяй.
Рэгіёны свету, эндэмічныя па чуме: В’етнам, М’янма, Балівія, Эквадор, Туркменістан, Каракалпакія, КыргызстанУ Кыргызстане 15-летні падлетак, які з'еў шашлык з сурка, памёр ад бубоннай чумы, Выданне Newsru.com.
Традыцыйна бубонная чума лічыцца той хваробай, якая стала прычынай так званай «Чорнай смерці», хоць асобныя навукоўцы аспрэчваюць гэты пункт гледжанняBergdolt K. Die Pest: Geschichte des Schwarzen Todes. — München: C.H.Beck, 2006, S. 12. . Тым не менш, традыцыйную версію пацвердзілі генетычныя даследаванні рэштак ахвяр «Чорнай смерці».
Літаратура
Катэгорыя:Захворванні паводле алфавіта Катэгорыя:Чума