Ра́йнгард Тры́стан О́йген Га́йдрых (; , Гале, Саксонія, Германская імперыя — , , Пратэктарат Багеміі і Маравіі, Трэці рэйх) — дзяржаўны і палітычны дзеяч нацысцкай Германіі, начальнік Галоўнага ўпраўлення імперскай бяспекі (1939—1942), намеснік (выконваючы абавязкі) імперскага пратэктара Багеміі і Маравіі (1941—1942). Обергрупенфюрар СС і генерал паліцыі (з 1941).

Адзін з ініцыятараў «канчатковага вырашэння яўрэйскага пытання», каардынатар дзейнасці па барацьбе з унутранымі ворагамі Трэцяга рэйха. Гайдрых быў забіты ў Празе дэсантаванымі з самалёта дыверсантамі брытанскага Упраўлення спецыяльных аперацый, этнічнымі чэхам і славакам.

Літаратура

Matthias Bath: Der SD in Dänemark 1940-1945. Heydrichs Elite und der "Gegenterror". Neuhaus, Berlin 2015, ISBN 978-3-937294-03-2. Gerwarth Robert. Hitler’s Hangman: The Life of Heydrich. New Haven, CT: Yale University Press. ISBN 978-0-300-11575-8. Günther Deschner: Reinhard Heydrich. Statthalter der totalen Macht. Verlag Ullstein, Frankfurt/M-Berlin 1987, ISBN 3-548-27559-1. Hellmut G. Haasis: Tod in Prag. Das Attentat auf Reinhard Heydrich. Reinbek bei Hamburg. Rowohlt 2002, ISBN 3-498-02965-7.

Спасылкі

Прамова пра знішчэнне чэшскага народа

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Члены НСДАП Катэгорыя:Афіцэры СС Катэгорыя:Нацысцкія злачынцы Катэгорыя:Рэйхспратэктары Багеміі і Маравіі Катэгорыя:Постаці спецслужбаў Германіі Катэгорыя:Злачынцы Халакоста Катэгорыя:Удзельнікі Ванзейскай канферэнцыі Катэгорыя:Забітыя палітыкі Катэгорыя:Лётчыкі люфтвафэ