«Таташ Яраш, мамана Аксана, дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў» — кніга пра сям’ю, словы і сваю краіну, зборнік гісторый з жыцця адной сям’і. Аўтар — Аксана Спрынчан.

Сюжэт

Кніга ўяўляе сабой зборнік гісторый з жыцця сям’і — сям’і Яраша Малішэўскага і Аксаны Спрынчан.

Кніга складаецца з шэрагу вясёлых і займальных аповедаў, якімі дзеліцца дачэта пісьменніцы — Альжбэта. У гэтых гісторыях багата рыфмаў, гульняў (у словы і са словамі), і карысных парадаў ад парадысткі дачэты Альжбэты. Кніга вучыць юнага чытача прыслухоўвацца да беларускіх словаў, знаходзіць у іх схаваныя сэнсы і сугуччы. Некаторыя аповеды пабудаваны як цікавыя гульні, якія вучаць адшукаць словы ў словах, рыфмаванню імёнаў.

Па словах самой аўтаркі гэта не проста кніга пра яе сям’ю, а кніга для тых, хто хоча запэўніцца, што ягоная сям’я не менш цікавая, вясёлая і эксклюзіўная.

Змест thumb|справа|200 пкс|А. Спрынчан са сваёй кнігай «Таташ Яраш, мамана Аксана, дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў». XXI Міжнародная кніжная выстава (Мінск, 08.02.2014) Начны бажнік Горад, які можна пабіць Настрой без рыфмы «У балоце ля Лысай Гары» Смажаныя вожыкі Шкадаванне Дзюймовачкі Ці жахлівей жуйкі за дождж? Паганкі сапраўдныя, альбо ўпрыгожаныя Еш не еш – усё адно смешна Дзеялоў Яшчэ адна начная гісторыя Падзенне на Беларусь Альж-бэта-карацін

Намінацыі 2014 год — кніга намінавана на прэмію Гедройца. 2015 год — намінавана на «Кнігу года» (арганізатар праекта Беларускі ПЭН-цэнтр)

Дадатковая інфармацыя У верасні 2018 года экзэмпляр кнігі з аўтарскім аўтографам быў перададзены аўтарам ў дар у бібліятэку школы № 3 з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску Падляшскім (Польшча).

Літаратура