Дубі́скі дагавор — пагадненне, афармленае трыма прававымі актамі, сфармуляванымі 31 кастрычніка 1382 года вялікім князем літоўскім Ягайлам, яго братам Скіргайлам і вялікім маршалам Тэўтонскага Ордэна Конрадам фон Валенродам. У ходзе грамадзянскай вайны ў ВКЛ у 1381—1384 гадоў Ордэн дапамагаў Ягайлу і Скіргайлу супраць іх дзядзькі Кейстута і яго сына Вітаўта. Каб замацаваць абяцанні, дадзеныя Ягайлам падчас вайны, Ордэн арганізаваў перамовы па заключэнні пагадненняIvinskis, Zenonas (1933—1944). «Dubysos sutartys». in Vaclovas Biržiška. Lietuviškoji enciklopedija. 7. Kaunas: Spaudos Fondas. pp. 94-96. LCC 37032253 . Дакументы падпісаны пасля шасцідзённых перамоў на востраве ракі ДубісыIvinskis, Zenonas (1978). Lietuvos istorija iki Vytauto Didžiojo mirties. Rome: Lietuvių katalikų mokslo akademija. pp. 276—277. LCC 79346776 . Дагавор не быў ратыфікаваны і не набыў моцы. Вайна працягнулася года 1383 года.

Умовы У першым акце Ягайла абяцаў ахрысціцца і перавесці Вялікае Княства Літоўскае ў хрысціянства цягам чатырох гадоўKiaupa, Zigmantas; Jūratė Kiaupienė, Albinas Kunevičius (2000) . The History of Lithuania Before 1795 (English ed.). Vilnius: Lithuanian Institute of History. pp. 127 ISBN 9986-810-13-2. . Паводле другога акту Жамойцкая зямля, якая аддзяляла Тэўтонскі ордэн у Прусіі ад яго адгалінавання ў Лівоніі, перадавалася крыжакам да ракі Дубісы. Цягам 100-гадовай крыжацкай вайны ўпершыню ВКЛ адмаўлялася ад ЖамойціJonas Zinkus, et al., ed (1985—1988). «Dubysos sutartys». Tarybų Lietuvos enciklopedija. I. Vilnius, Lithuania: Vyriausioji enciklopedijų redakcija. pp. 463. LCC 86232954. Паводле трэцяга акту фарміраваўся чатырохгадовы ваенны саюз — абодва бакі абяцалі дапамагаць адзін другому супраць агульных ворагаў. Ягайла таксама пагадзіўся не пачынаць вайну без дазволу Ордэна. Такія ўмовы абмяжоўвалі суверэнітэт Ягайлы. Некаторыя гісторыкі выказваліся, што пагадненне ўсталёўвала васальныя адносіны.

Усе тры акты (захаваліся арыгіналы толькі двух, трэці вядомы толькі з перапісанага рукапісу 1410 года) былі падпісаны ўсімі сынамі Альгерда і Ульяны (Ягайлам, Скіргайлам, Карыбутам, Кірыгайлам, Вігунтам і Свідрыгайлам), і Ганулам, віленскім купцом, які ў чэрвені 1382 года адчыніў гарадскую браму, даючы магчымасць Ягайле звергнуць Кейстута. Ульяна падпісала толькі той акт, паводле якога Жамойць адыходзіла Ордэну. Літоўскія гісторыкі Данілевічус і Ёнінас паставілі аўтэнтычнасць гэтага акту пад сумнеў, разглядаючы яго як падробку 1410-х гадоў, але іх меркаванні шырока не падтрыманы.

Спробы ратыфікацыі і наступствы Кейстут памёр у Крэўскай замку 15 жніўня 1382 года. Вітаўту некалькімі месяцамі здолеў уцячы ў Ордэн, дзе прасіў дапамогіKiaupa, Zigmantas; Jūratė Kiaupienė, Albinas Kunevičius (2000) . The History of Lithuania Before 1795 (English ed.). Vilnius: Lithuanian Institute of History. pp. 125—126. ISBN 9986-810-13-2. . Гэта дало дадатковую перавагу крыжакам, якія настойвалі на ратыфікацыі пагаднення. Пяць разоў вялікі магістр прапаноўваў дату, але Ягайла няўхільна адмаўляўсяIvinskis, Zenonas (1988) . «Vytauto jaunystė ir jo veikimas iki 1392 m.». in Paulius Šležas. Vytautas Didysis. Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija. pp. 20-22. OCLC 25726071 . Заключная сустрэча была прызначана на 19 ліпеня 1383 на тым самым востраве, дзе праводзілася першая сустрэча. Ягайла прыбыў як было дамоўлена, але крыжацкая дэлегацыя на чале з вялікім магістрам Конрадам Зёльнерам фон Ротэнштайнам затрымалася каля Хрыстмемеля ў некалькіх мілях ад месца сустрэчы з прычыны мелкаводдзя НёманаUrban, William (2006). Samogitian Crusade. Chicago: Lithuanian Research and Studies Center. pp. 174. ISBN 0-929700-56-2. «Праз два месяцы, калі вялікі магістр адплыў па Нёману, ён узяў з сабой біскупаў Эрмланда і Памезаніі, мерачыся ахрысціць Ягайлу. Мелкаводдзе вымусіла яго прыпыніць свае караблі ля Хрыстмемеля, дзе іх сустрэў Скіргайла і патлумачыў, што Ягайла чакаў іх за пятнаццаць міляў ад мяжы.» . Пакрыўджаны Ягайла не збіраўся сыходзіць з месца, каб сустрэць вялікага магістра. Дэлегацыі раз'ехаліся.

Тэўтонскія рыцары абвясцілі вайну 30 ліпеня. Яны ахрысцілі Вітаўта і падтрымалі яго барацьбу супраць Ягайлы за вяртанне сваёй вотчыны. Урэшце, улетку 1384 года Вітаўт і Ягайла замірыліся: Вітаўт вярнуў сабе бацькоўскія землі (акрамя Трокаў), а Ягайла ў 1386 годзе быў каранаваны як кароль Польшчы. Да канца невядома, чаму дыпламатычныя перамовы паміж Ягайлам і крыжакамі праваліліся. Некаторыя сцвярджаюць, што Ягайла ўжо ведаў пра магчымасць шлюбу з польскай каралевай Ядвігай і ўзыходу на польскі сталец. Іншыя сцвярджаюць, што Юліяна, маці Ягайлы, адмовілася хрысціцца ў каталіцтва з-за свайго праваслаўнага веравызнання.

Крыніцы

Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Тэўтонскага ордэна Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:1382 Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы XIV стагоддзя