Мічман () — воінскае званне ў ВМФ (ВМС) многіх дзяржаў свету.

У ВМФ Расіі ў 1716—1732 гг. унтэр-афіцэрскі чын, у 1732—1751 і 1758—1917 гг. малодшы (першы) афіцэрскі чын, які адпавядаў паручніку ў арміі. У ВМФ СССР у 1940—1971 гг. воінскае званне старшынскага складу, з 1972 па 1991 гг. воінскае званне ў ВМФ і марскіх часцях пагранічных войск, якое адпавядала званню прапаршчык.

У Вялікабрытаніі, ЗША і іншых краінах — воінскае званне курсантаў старшых курсаў ваенна-марскіх ВНУ.

Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова «гвардыі».

Да воінскага звання вайскоўца або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе ці адстаўцы, дадаюцца адпаведна словы «запасу» або «у адстаўцы».

Літаратура

Катэгорыя:Ваеннае кіраванне Катэгорыя:Воінскія званні Узброеных сіл Расіі Катэгорыя:Воінскія званні Узброеных сіл Беларусі Катэгорыя:Ваенна-марскія званні