Во́рныя землі — сельскагаспадарчыя ўгоддзі, якія сістэматычна апрацоўваюцца і выкарыстоўваюцца пад пасевы сельскагаспадарчых культур. Да ворных зямель належаць палі севазвароту (у тым ліку папары), агароды, асвоеныя і падрыхтаваныя для пасеву землі.
На 1 студзеня 2013 года ў Беларусі налічвалася 5521,6 тыс. гектараў ворнай зямлі, што складае 62,6 % ад плошчы ўсіх сельскагаспадарчых зямель, у тым ліку 651,6 тыс. гектараў у асабістым карыстанні грамадзян.
Агульная плошча ворнай зямлі ва ўсім свеце складае амаль 1,4 млрд гектараў (2011) з агульнай плошчы 4,9 млрд гектараў (2011) зямель, што выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы.
Літаратура С. 489.
Катэгорыя:Земляробства