Уладзісла́ў Трамбі́цкі гербу «Слепаўрон» (; ,  — , ) — польскі бібліёграф і бібліяфіл, шляхціч Гродзенскай губерні.

Біяграфія Нарадзіўся ў сямейным маёнтку ў Лінове, набытым яго бацькам Вінцэнтам ад генерала Пятра Румянцава. Па смерці бацькі Лінова перайшло да яго сына Багуслава, а Уладзіслаў пасяліўся ў Мікіцічах.

Сабраў вялізную бібліятэку з некалькіх тысяч тамоў, у асноўным польскай і французскай літаратуры. Меў таксама кнігі і рукапісы са збораў Міхаіла Баброўскага, набытыя ў 1847, сярод якіх між іншага Кіеўскі псалтыр і частка Супраслеўскага рукапісу. З цягам часу кнігазбор перастаў змяшчацца ва ўласнай хаце Уладзіслава Трамбіцкага, і ён перавёз бібліятэку ў Лінова да свайго брата. Па смерці Уладзіслава яго бібліятэка амаль цалкам была прададзена Замойскім і апынулася ў Варшаве (у 1944 загінула ў часе пажару). Рэшткі кнігазбору былі вывезены немцамі пасля акупацыі Пружаншчыны ў Першую сусветную вайну.

Галоўныя працы «Uwagi nad dzielem Wójdckiego», «Teatr starożytny w Polsce» (у «Варшаўскай бібліятэцы» за 1841) «Zbiór wiadomości о życiu i pismach Lukasza Górnickiego» (там жа, 1843) «Uwagi nad wydaniem Pamiętników Janczara Polaka» (там жа, 1845) «Пасольства Льва Сапегі ў годзе 1600 у Маскву, паводле дыярыюшу Гальяша Пельгрымоўскага, сакратара пасольства, з рукапісу, выпадкова знойдзенага Уладзіславам Трамбіцкім, апісанае» (; Гродна, 1846)

У рукапісах засталіся яго сачыненне «О teatrze w Polsce», а таксама багатыя матэрыялы для польскай бібліяграфіі.

Літаратура Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона

Спасылкі Genealogia potomków Sejmu Wielkiego

Катэгорыя:Бібліяфілы Польшчы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пружанскім раёне Катэгорыя:Памерлі ў Варшаве Уладзіслаў