Арсэ́н Ваа́гнавіч Якаве́нка (; , ) — украінскі піяніст і кампазітар.
Біяграфія Нарадзіўся 5 верасня 1991 года ў Кіеве.
Ад 1997 да 2000 года вучыўся ў Дзіцячай музычнай Акадэміі. У 2000—2009 быў вучнем Кіеўскай сярэдняй спецыяльнай музычнай школы імя Міколы Лысенкі пры Нацыянальнай музычнай акадэміі Украіны імя Пятра Ільіча Чайкоўскага (класа настаўніцы Наталлі Грыдневай). Ад 2009 года навучаецца ў Нацыянальнай музычнай акадэміі Украіны імя Пятра Чайкоўскага. Ад 2006 года стыпэндыят фонду былога прэзідэнта Украіны Леаніда КучмыЛеонід Кучма зустрівся з юними талановитими музикантами Ад 1998 года вучыцца кампазіцыі (класа настаўніцы Алы Загайкевіч). Аўтар твораў для фартэпіяна, і таксама іншых інструментаў, у прыватнасці для скрыпкі, віяланчэлі, флейты, кларнета.
Удзел у конкурсах Лаўрэат конкурсу імя Алямдара Караманава (Сімферопаль, 2003 год, І прэмія) Лаўрэат конкурсу імя Алямдара Караманава (Сімферопаль, 2005 год, II прэмія) Лаўрэат конкурсу «На бацькаўшчыне Сяргея Пракоф'ева» (Данецк, 2005 год, II прэмія) Лаўрэат 3-га Тбіліскага конкурсу юных піяністаў (Грузія, 2007 год, II прэмія) Дыпламант VIII міжнароднага конкурсу юных піяністаў імя Уладзіміра Крайнева (Харкаў, 2006 год) Лаўрэат IV Маскоўскага міжнароднага конкурсу юных піяністаў імя Шапена (Расія, 2004 год) Лаўрэат 9-га Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Уладзіміра Крайнева (Харкаў, 2008 год, III прэмія) Лаўрэат конкурсу на здабыццё прэміі фірмы Bechstein () у Кіеве (2010 год, І прэмія).
Арсэн Якавенка таксама ўзнагароджаны спецыяльным прызам III міжнароднага конкурсу памяці Еміля ГілельсаСтаронка конкурсу (Адэса, 2006 год). Таксама атрымаў спецыяльную нагароду на «Bremer Klavier Wettbewerb’07» (Германія, 2007 год).
Кампазітар Як кампазітар Арсэн Якавенка выступаў на Міжнародным фестывалі акадэмічнай і сучаснай музыкі «Фарбатоны» і Усеўкраінскім фестывалі дзіцячай кампазітарскай творчасці «Арфей».
Спасылкі Старонка на сайце школы імя Лысенкі Артыкул аб канцэрце класы кампазіцыі Алы Загайкевіч
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся 5 верасня Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1991 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кіеве Катэгорыя:кампазітары Украіны Катэгорыя:музыканты Украіны Катэгорыя:піяністы Украіны