Дамінік Дука (; ) — чэшскі кардынал. Біскуп Градзец-Кралавэ (1998—2010. Архібіскуп пражскі (2010—2022). Кардынал-святар з тытулам царквы Ss. Marcellino e Pietro з 18 лютага 2012.

Біяграфія Нарадзіўся 26 красавіка 1943 года ў горадзе Градзец-Кралавэ ва Усходняй Багеміі. 6 студзеня 1969 года ён прынёс першыя зарокі ў ордэне Прапаведнікаў і 22 чэрвеня 1970 года быў пасвечаны ў святары.

На працягу пяці гадоў ён працаваў у розных прыходах пражскай архідыяцэзіі, а 7 студзеня 1972 года прынёс вечныя зарокі ў ордэне Прапаведнікаў. Вучыўся на багаслоўскім факультэце ў Літамержыцах, а ў 1979 годзе абараніў ліцэнцыят па багаслоўю ў Варшаве.

У 1975 годзе дзяржаўныя ўлады забаранілі яму працаваць святаром, і на працягу амаль пятнаццаці гадоў, да 1989 года, Дамінік Дука працаваў чарцёжнікам на заводзе «Шкода». Адначасова з гэтым ён быў падпольным магістрам навіцыяў і выкладчыкам багаслоўя. З 1986 па 1998 гады быў правінцыялам дамініканцаў Багеміі і Маравіі. З 1990 года па 1999 год працаваў дацэнтам на багаслоўскім факультэце ў Оламаўцы, выкладаў уводзіны ў Свяшчэннае Пісанне і біблейскую антрапалогію. 6 чэрвеня 1998 года быў прызначаны біскупам у Градзец-Кралавэ і 26 верасня таго ж года прыняў біскупскае пасвячэнне.

13 лютага 2010 года змяніў кардынала Міласлава Влка на пасадзе Архібіскупа пражскага, якую займаў да 13 мая 2022 года.

Кардынал 6 студзеня 2012 года было абвешчана, што Папа Рымскі Бенедыкт XVI узвядзе Дамініка Дуку ў сан кардынала на кансісторыі 18 лютага 2012 года.Annuncio di consistorio per la creazione di nuovi cardinali, 06.01.2012

18 лютага 2012 года, у саборы Святога Пятра адбылася кансісторыя, на якой Дамінік Дука быў узведзены ў сан кардынала-святара з тытулам царквы Ss. Marcellino e Pietro. На новага Князя Царквы была ўскладзена кардынальская шапка і ўручаны кардынальскі пярсцёнак.

Памёр 4 лістапада 2025 года ў Празе.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Кардыналы Чэхіі Катэгорыя:Біскупы пражскія