Павел Нічыпаравіч Гаўрыленка (, в. Касцюкоўка, Гомельскі раён — ) — беларускі жывапісец.
Біяграфія
Скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум, дзе вучыўся ў В. Руцая, М. Эндэ, Ф. Фогта, у 1930 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Адзін з арганізатараў моладзевага аб’яднання Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыі ў Віцебску (1928—1930).
У 1933—1936 гадах старшыня аргкамітэта, у 1956—1961 гадах старшыня Саюза мастакоў БССР.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1951—1955 гадах.
Творчасць
Аўтар твораў пра гісторыка-рэвалюцыйныя падзеі, працоўныя будні горада і вёскі, подзвігах беларускіх партызан, а таксама партрэтаў і пейзажаў («Калгасная брыгада», 1931; «Прарыў нямецкай абароны», 1942; «Партрэт хлопчыка-партызана», 1943; «Партызаны ў Палессі», 1944; «На партызанскім аэрадроме», 1950; «Ідзе эшалон», 1957; «Вясна», 1958; «На рыштаваннях», 1960).
Памяць
У 2002 годзе Белпошта быў выпусціла памятны канверт да 100-годдзя Паўла Гаўрыленкі — яго партрэт на фоне майстэрні. Аўтар канверта — мастак А. Федзін. Тыраж — 100 000 асобнікаў.
Літаратура А. В. Аладава П. Н. Гаўрыленка. — Мн., 1963. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. Т. 2. Габой — Карціна / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 751 с. — 9500 экз.
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Вучні Фёдара Фогта Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гомельскім раёне