Хаім Сегал (Хаім бен іцхак Айзік Сегель) — беларускі мастак 2-й паловы XVIII стагоддзяСегал Хаім (Сегель Хаім бен іцхак Айзік).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Слуцку. Сегал — прадзед вядомага мастака XX стагоддзя Марка Шагала.

Творчасць

Аўтар манументальных роспісаў сінагог, у тым ліку ў Капусцянах (Копысі), Даўгінаве.

Найбольш вядомы роспіс драўлянай халоднай сінагогі ў Магілёве (1760, паводле іншых звестак, у 1744В Могилеве представят росписи синагоги прапрадеда Шагала ), у якім, сярод іншага, у выяўленчых вобразах была адлюстравана гісторыя яўрэйскага народа ад старых часоў да прыходу на Беларусь. Цікавасць у даследчыкаў выклікалі выявы беларускіх краявідаў.

Аб прыгажосці і ўнікальнасці роспісаў можна меркаваць па малюнках і Эля Лісіцкага і фатаграфіях Саламона Юдовіна, удзельніка этнаграфічнай экспедыцыі Ан-скага 1913 года. У 1938 сінагога была зачынена для маленняў і разабрана па бервяну.

Эль Лісіцкі так апісваў свае ўражанні ад наведвання Магілёўскай сінагогіEl L. [Eliezer Lissizky] «Vegn der molever shul. Zikhroynes». — Milgroim (Berlin), N 3, 1923. — Z. 9Моника Бохм-Дучен. Шагал и вопрос о еврейском искусстве в революционной России :

Гісторыя вывучэння

Адной з першых даследчыц, што зацікавіліся Магілёўскай халоднай сінагогай, была ў той час яшчэ зусім маладая гісторык мастацтва, матрыярх вывучэння гісторыі яўрэйскага мастацтва Рахель Вішніцэр-Бернштэйн. Верагодна, іменна ў яе працы 1914 года і было ўпершыню згадана імя Хаіма Сегала, а сама публікацыя паўплывала на выбар мэты для экспедыцыі Яўрэйскага гісторыка-этнаграфічнага таварыства ў 1915—1916 гадахАЛЕКСАНДР ЛИТИН. СИНАГОГА НА ШКОЛИЩЕ. ШАГАЛОВСКИЕ ПАРАЛЛЕЛИ .

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Яўрэйскія мастакі