Леанід Рыгоравіч Гаўрылаў (, в. Бердыж, — ?) — беларускі .
Біяграфія
Вучыўся ў Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме. Паступіў у Інстытут народнай гаспадаркі, а ў 1936 г. перавёўся на літаратурны факультэт Гомельскага педагагічнага інстытута. Пасля заканчэння інстытута (1940) прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў у танкавых войсках механікам-вадзіцелем. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны — на фронце. Прапаў без вестак.
Творчасць
Друкаваўся з 1935 года. Вершы адметныя героіка-рамантычным пафасам, лірычнай задушэўнасцю, меладычнасцю.
Друкаваўся ў альманаху «Аднагодкі», у газетах «Гомельская праўда», «Літаратура і мастацтва», у часопісе «Полымя рэвалюцыі». Нізкі вершаў змешчаны ў зборніках «Мы іх не забудзем» (1949), «Крывёю сэрца» (1967). У 1961 г. выйшла кніжка паэзіі «Вернасць».
Бібліяграфія Вернасць. — Мн., 1961 у кн.: Крывёю сэрца. — Мн., 1967
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Зніклыя без вестак