Возера Ла-Плата () — ледніковае возера ў правінцыі Чубут, Аргенціна, ля мяжы з Чылі. Побач знаходзіцца возера Фантана, з якім яно злучана ракой Рыа-Уніян даўжынёй 1,5 км. Абодва возеры размешчаны ў падножжа Усходніх Андаў. Возера Ла-Плата глыбокае і з вельмі халоднай вадой, як і ўсе азёры Патагоніі. Возера сілкуецца вадой шматлікіх ручаёў і рэчак, найбольш буйная з якіх — Педрэра — упадае з поўдня.

Напачатку 2013 года з'явіўся праект стварэння нацыянальнага парку ў басейне возера, адным з галоўных чыннікаў з’яўляецца тое, што гэтыя мясціны насяляе адная з асноўных папуляцый андскага аленя, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення Нацыянальны парк ля возера Ла-Плата нараджаецца ў Чубуце .

Спасылкі Карта правінцыі Чубут

Катэгорыя:Азёры Аргенціны