Поль Пагба (; нар. , Ланьі-сюр-Марн, Іль-дэ-Франс, Францыя) — французскі футбаліст, паўабаронца італьянскага клуба «Ювентус» і нацыянальнай зборнай Францыі. Пагба з’яўляецца ўніверсальным іграком, бо здольны згуляць як у напад, гэтак і ў абарону. У студзені 2014 года Поль быў уключаны ў спіс 10 самых таленавітых маладых ігракоў у Еўропе, паводле версіі газеты The GuardianThe next 10 big things: Europe’s top youngsters and stars of the future. The Guardian.

Кар’ера Поль пачаў сваю футбольную кар’еру ў 6 гадоў, гуляючы ў школе клубу «Руасі-ан-Бры». Пасля гэтага знаходзіўся ў структурах некалькіх французскіх клубаў, пакуль 6 кастрычніка 2009 года не перайшоў у акадэмію «Манчэстэр Юнайтэд», дзе спачатку гуляў за моладзевыя каманды клубу.

19 лютага 2011 года Пагба і тры іншыя ігракі клубнай акадэміі былі заяўлены галоўным трэнерам «Манчэстэр Юнайтэд» сэрам Алексам Фергюсанам у асноўны склад перад гульнёй 5-га раўнда Кубка Англіі супраць «Кроўлі Таўн». Аднак дэбют іграка ў асноўнай камандзе «Манчэстэр Юнайтэд», прычым з першых хвілін, адбыўся 20 верасня 2011 года ў матчы Кубка Футбольнай лігі супраць «Лідс Юнайтэд». У лізе дэбют іграка прыпаў на матч супраць «Сток Сіці» 31 студзеня 2012 года. Аднак у ліпені 2012 года кантракт з іграком скончыўся, клуб не меў жадання яго падаўжаць.

«Ювентус» 27 ліпеня 2012 года Поль прайшоў медыцынскае абследаванне ў «Ювентусе», а 3 жніўня Пагба падпісаў з «Ювэ» чатырохгадовы кантракт. Ужо 1 жніўня француз дэбютаваў за новы клуб у таварыскім матчы супраць «Бенфікі», замяніўшы на 78-й хвіліне Андрэа Пірла. У афіцыйных матчах за «Ювентус» Поль дэбютаваў у Серыі A матчам супраць «К’ева».

Вяртанне ў «Манчэстэр Юнайтэд» 8 жніўня 2016 года Пагба вярнуўся ў «Манчэстэр Юнайтэд», падпісаўшы пяцігадовы кантракт. Сума трансферу склала 105 млн еўра, што зрабіла яго найдаражэйшым у гісторыі футбола, пераўзышоўшы трансфер Гарэта Бэйла ў мадрыдскі «Рэал».

У чэрвені 2022 года манчэстэрскі клуб абвясціў аб сыходзе Пагба па заканчэнні кантрактаФутбол. Поль Погба покидает "Манчестер Юнайтед" в статусе свободного агента . pressball.by.

Вяртанне ў «Ювентус» У ліпені 2022 года вярнуўся ў «Ювентус», падпісаўшы ў якасці свабоднага агента чатырохгадовы кантракт"Ювентус" подписал контракт с Полем Погба. football.by.

Міжнародная кар’ера На міжнароднай арэне Пагба з 2008 года прадстаўляе зборную Францыі ў розных узроставых зборных. 22 сакавіка 2013 года дэбютаваў у складзе зборнай Францыі, у матчы адбору да чэмпіянату свету 2014 супраць зборнай Грузіі, матч скончыўся на карысць французаў 3:1. 10 верасня 2013 года забіў свой першы мяч за зборную ў матчы супраць зборнай Беларусі ў Гомелі на стадыёне «Цэнтральны», матч скончыўся з лікам 2:4.

Дасягненні «Ювентус»: Чэмпіён Італіі (4): 2013, 2014, 2015, 2016 Уладальнік Кубка Італіі (2): 2015, 2016 Уладальнік Суперкубка Італіі (2): 2013, 2015

«Манчэстэр Юнайтэд»: Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2017 Пераможца Лігі Еўропы: 2017

Францыя: Чэмпіён свету: 2018 Пераможца Лігі нацый УЕФА: 2021

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Францыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Францыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Ювентус Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе